Залы славы

Залы славы

“Вялікі дзякуй за змястоўную і цікавую экскурсію”, “Дзякуючы вам не забываем мінулае, памятаем і ўшаноўваем”, “Падчас экскурсіі даведаліся шмат новага з гісторыі нашай Радзімы”… У кнізе водгукаў гісторыка-краязнаўчага музея Цяглевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы дзясяткі падзячных запісаў. З моманту адкрыцця музея (2005 год) тут пабывалі сотні гасцей.

Амаль дзесяць гадоў узначальвае школьны музей бібліятэкар Ларыса Мазоль. За гэты час яна здолела прыцягнуць да музейнай справы многіх вучняў, арганізаваць і падрыхтаваць групу экскурсаводаў. 

У музеі дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі “Сялянская хатка”, “Гісторыя нашай школы”, “Навечна ў памяці народа”. Кожная з іх па-свойму цікавая. Аднак, улічваючы той факт, што сёлета спаўняецца 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, самая запатрабаваная апошняя. 

З захапленнем слухаем экскурсавода Ганну Крукоўскую: “Вайна працягвалася 1418 сутак. Кожны дзень мы гублялі 14104 суайчынніка. Кожную га-дзіну гінулі 588 чалавек. Кожную хвіліну – 10.  Кожныя 6 секунд станавілася менш на  адно чалавечае жыццё. У Цяглевічы вайна прыйшла 26 чэрвеня 1941 года. Ужо праз два дні вёска была захоплена, а яе жыхары аказаліся пад гнётам фашыстаў”.

Залы славы

Такія ўрокі гісторыі надоўга застаюцца ў памяці наведвальнікаў музея. Больш таго, гэтая жудасная статыстыка прымушае ўсіх тых, хто нарадзіўся ў мірны час, з асаблівай пашанай, клопатам і павагай ставіцца да кожнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, на Зэльвеншчыне іх засталося ў жывых крыху больш за 30. Таму вучні выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб сустрэцца са сведкамі гістарычных падзей 70-гадовай даўнасці, запісаць іх успаміны. 

У музеі праходзіць шмат разнастайных выхаваўчых мерапрыемстваў. Пра патрыятычнае выхаванне маладога пакалення клапоцяцца члены савета музея Таццяна Гаўрылік, Ганна Міхальчык, Алёна Мазоль і Ганна Крукоўская. Дзяўчаты ўпэўнены, што пра вайну патрэбна расказваць, каб людзі разумелі, якія пакуты і ахвяры яна прынесла.  

Цяглевіцкія школьнікі актыўна рыхтуюцца да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Па ініцыятыве актывістаў музея арганізоў-ваюцца экскурсіі па памятных месцах Беларусі. Не так даўно пабывалі ў Хатыні. У планах – наведванне мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.  Вядзецца работа па афармленні новай экспазіцыі, працягваюцца пошукі экспанатаў (на сённяшні дзень іх у асноўным фондзе 286).

Спадзяёмся, што ініцыятыўнасць цяглевіцкіх школьнікаў,  іх неабыякавасць да гісторыі і далей будуць садзейнічаць захаванню памяці пра падзеі вайны. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.