Заключныя акорды Ганненскага кірмашу: канцэрт Германа Цітова, вогненнае шоу і…феерверк

На высокім уздыме быў сустрэты гучны і яркі, святочны і запамінальны, і разам з тым, заключны акорд свята – рытмічны канцэрт Германа Цітова і шоу-балета “Феерыя”, арыгінальнае вогненнае шоу тэатра Кустава. Упэўнена можна сказаць, што землякі канцэрт Германа ніяк па другому не назавуць, як сустрэчу з прыгожым, з талентам, артыстызмам і прафесіяналізмам. Раней гэтага прыгожага і імпульсіўнага спевака, вядучага тэлепраграм мы пабылі толькі на экранах тэлевізара. У рамках Ганненскага кірмашу пашчасціла пазнаёміцца з яго творчасцю ўжывую. Мілагучныя песні, а гэта і хіты мінулых гадоў, і кампазіцыя вядомых кампазітараў і спевакоў, і ўласныя творы з першых нот знайшлі водгук у слухачоў. Усё, безумоўна, выконвалася настолькі душэўна, што бегу часу ніхто не заўважаў. Авацыі, крыкі “Браво!”, падтанцоўка дзяўчынак і хлопчыкаў, якія так і хацелі папасці як мага бліжэй да артыста – эмоцый не перадаць! Пазітыўны зарад эмоцый, адназначна, надала і танцавальная группа “Феерыя”. Тэатр Уладзіміра Кустава ўжо вядомы зэльвенцам. Але сёлета акрабатычнае і неонавае шоу яшчэ больш было разнастайным на нумары, на касцюмы і сюрпрызы. Ад гэтага – захапленне, апладысменты і сэлфі. Здавалася, ужо эмоцыі перапаўняюць сотні людзей. Але на самай справе доўгачаканы феерверк, кветкі якога асвятлілі начное неба, быў сустрэты апладысментамі і гучнымі крыкамі: “Бывай, кірмаш! Да новай сустрэчы” – перакрываліся залпы агню. Так, чарговы юбілейны Ганненскі кірмаш павесяліў народ. Свята адбылося на славу. Гэта яшчэ адна старонка ў летапіс нашай Зэльвеншчыны, нашага славутага краю. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.