за книгой боль забывается

Бародзіцкая сельская бібліятэка аказвае шырокі спектр паслуг. Сярод іх – дастаўка кніг на дом тым, хто ў сувязі са станам здароўя не можа самастойна прыйсці ў бібліятэку.

Адна з такіх чытачоў – Таісія Беразюк. Напярэдадні Дня інвалідаў яе наведалі работнікі бібліятэкі і цэнтра культуры і вольнага часу. Прынеслі  не толькі новыя кнігі, але і пацікавіліся зда-
роўем, справамі. Таісія Мікалаеўна вельмі любіць чытаць, асабліва жаночыя раманы савецкіх аўтараў. Гаворыць, што за кнігай забывае пра боль. 

 

Сябруе з кнігай і інвалід з дзяцінства Уладзімір Якушэўскі – ён часты госць у бібліятэцы. Мужчына ўпэўнены, што ніякія электронныя кнігі, якія сёння карыстаюцца папулярнасцю сярод моладзі, не заменяць пажоўклых, шурпатых старонак ці тых, якія яшчэ пахнуць друкар-скай фарбай. Уладзімір Зіксіравіч не прапускае ніводнай літаратурнай навінкі. Асабліва падабаюцца яму кнігі ваеннай тэматыкі. Любіць чытаць  гістарычныя творы, рэспубліканскую перыёдыку.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.