З сакавiтай чэрвеньскай травы…

810 У гаспадарках раёна працягваецца корманарыхтоўчая кампанія. Паспяхова завяршыўшы першы ўкос траў, аграрыі прыступілі да другога. Праўда, карэктывы ў зладжаную работу зялёнага канвеера ўносіць надвор’е. Работа ў такіх умовах патрабуе поўнай мабілізацыі сіл, адказнасці і мудрага, выверанага часам і вопытам падыходу да справы. У СВК “Бародзічы” кожны дзень сенакос ідзе з раніцы да позняга вечара. Тут плануюць стварыць неабходны запас травяністых кармоў: 1070 тон сена, 12235 – сенажу і 23752 – сіласу. Усе ўмовы для гэтага ёсць, у тым ліку і час, які дазволіць зняць яшчэ і трэці ўкос. Бародзіцкія механізатары выкарыстоўваюць кожную хвіліну, каб як мага хутчэй скасіць, падабраць і здрабніць, затрамбаваць зялёную масу з сакавітай чэрвеньскай травы. Арганізацыю работ і якасць корманарыхтоўкі ў гаспадарцы кантралюе намеснік старшыні па раслінаводстве Аляксандр Русак. З ім мы сустрэліся у пойме ракі Зальвянка, дзе знаходзяцца галоўныя кармавыя ўгоддзі гаспадаркі. Работа тут “кіпела” ў прамым сэнсе гэтага слова. – Цяпер у асноўным вядзём нарыхтоўку сенажу, – адзначае Аляксандр Вітальевіч. – Калі ўсталюецца добрае надвор’е, адразу перайдзем на сена. Прастояў і замінак не дапускаем. Скошаныя травы трэба як мага хутчэй убраць. У дажджлівыя дні закладваем сілас. 811 У гаспадарцы за многія гады выпрацавана свая тактыка правядзення сельскагаспадарчых работ. Відавочна, што тут разумеюць асаблівую важнасць корманарыхтоўчай кампаніі –. Для яе паспяховай рэалізацыі да дэталяў прадумана арганізацыя работ у час касавіцы, правільна расстаўлены сілы і надзейна падрыхтавана тэхніка. Але самае галоўнае – гэта кадры, іх гаспадарчы падыход да справы дзяржаўнага значэння. Кожны дзень першымі выязджаюць на сенажаці вопытныя механізатары Сяргей Лабада і Сяргей Патаповіч, якія заняты на касьбе траў. У іх умелых руках тэхніка працуе прадукцыйна. На варушэнні скошаных траў задзейнічаны механізатар Ігар Абрамчук, на зграбанні ў валкі –Аляксандр Сідар і Анатолій Сасноўскі. На гэтых работах яны выпрацоўваюць паўтары–дзве нормы за дзень. 812 Машыніст кормаўборачнага камбайна “Ягуар-870” Анатолій Жыліч – сапраўдны ас “зялёнага” жніва. Уся нарыхтоўка сенажу і сіласу у большасці ляжыць на ім. Справіцца з вялікім аб’ёмам работ працаўніку дапамагае вопыт і адказны падыход да справы. Яго імя заўсёды называецца сярод лепшых корманарыхтоўшчыкаў раёна. За высокія паказчыкі на на корманарыхтоўцы механізатар адзначаны граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. – Прыемна ўсведамляць, што ў агульнай скарбонцы дасягненняў сельгасарганізацыі ёсць і частка маёй працы, – адзначае механізатар. – У нас добры калектыў. Думаю, мы зможам выканаць намечаныя планы. Штодзённа на адвозцы зялёнай масы задзейнічана больш дзясятка адзінак тэхнікі. З поля да месца закладкі сенажу яе дастаўляюць вадзіцелі Аляксандр Ліпскі, Генадзій Гаеўскі, Уладзімір Боцька , трактарысты Аляксандр Шлык, Анатолій Вікторка і іншыя. У цэлым агульнымі намаганнямі ў гаспадарцы назапасілі 376 тон сена (35% да задання), 8735 – сенажу (60%), 708 тон – сіласу (3%). Надаючы асаблівую ўвагу тэмпам нарыхтоўкі кармоў, тут не забываюць і пра іх якасць. Нядаўна закончылі закладваць сянаж на бародзіцкім комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы. Каб ён лепш захоўваўся, дабаўляюцца кансерванты. Кантроль за правільнай тэхналогіяй закладкі сенажу ажыццяўляюць спецыялісты ветэрынарнай службы, якія праводзіць замеры вільгаці і тэмпературы. Кругласутачную трамбоўку забяспечваюць два пагрузчыкі і адзін энерганасычаны трактар. Гэтую адказную работу даверылі аднаму з руплівых механізатараў Мікалаю Жуку. Колькасць сакавітых чэрвеньскіх кармоў пераўзыходзіць паказчык мінулага года і дае вялікую надзею аграрыям на сытую зімоўку жывёлы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.