Юношей Зельвенщины торжественно проводили на службу в армию

4 мая стаў адметным днём для 30 юнакоў раёна, для якіх ужо зусім хутка пачнецца новы этап у жыцці–служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Для будучых воінаў у раённым Доме культуры адбыліся традыцыйныя ўрачыстыя провады ў армію. На мерапрыемства прыйшлі прадстаўнікі ўлады, раённага ваеннага камісарыята, працоўных калектываў, ветэранскіх і маладзёжных грамадскіх арганізацый, а таксама бацькі, родныя, блізкія і сябры прызыўнікоў. Арганізатары пастараліся стварыць надзвычай святочную атмасферу, каб мерапрыемства ўсім сабраўшымся запомнілася надоўга. 

 

Юношей Зельвенщины торжественно проводили на службу в армию

Юношей Зельвенщины торжественно проводили на службу в армию

Юношей Зельвенщины торжественно проводили на службу в армию

 

Выступленне раённага ваеннага камісара, падпалкоўніка Генадзія Чыгрына прагучала па-ваеннаму дакладна і выразна, разам з тым, шчыра і пранікнёна.
Затым Генадзій Пятровіч і ветэран вайны і працы Міхаіл Мікалаевіч Кузняцоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі юнакам павесткі ў армію. А таксама далі наказ: актыўна ўліцца ў вайсковы строй, хутка авалодаць сучасным узбраеннем і тэхнікай, каб на высокім узроўні выконваць пастаўленыя камандаваннем задачы.
В.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько падрыхтавалі для прызыўнікоў памятныя падарункі, выказалі пажаданні годна выконваць свой воінскі абавязак і хутчэй вярнуцца дамоў, дзе іх будуць вельмі чакаць родныя і блізкія людзі.
Са шчырымі словамі звярнуліся да будучых воінаў прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, дзе хлопцы раней працавалі, у прыватнасці, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Галынка” Таісія Калбаска, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Сынкавічы” Надзея Піута, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Лілія Серык, адказная за ідэалагічную работу МПМК-148 Наталля Васільева. Яны выказалі на-дзею, што юнакі стануць выдатнымі салдатамі, а пасля службы абавязкова вернуцца на свае ранейшыя працоўныя месцы, у калектывы, дзе іх будуць чакаць. Пранікнёна гаварыў настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы, протаіерэй Георгій Субаткоўскі. Ён падкрэсліў, што наш усеагульны абавязак– абараняць і берагчы мір і грамадзянскую згоду, якія з’яўляюцца асноўнымі каштоўнасцямі грамадства. Айцец Георгій благаславіў прызыўнікоў на пачэсную воінскую службу, якую большасць з іх будуць праходзіць у Слонімскай механізаванай брыгадзе. 
У гэты дзень юнакі атрымалі не толькі добрыя пажаданні і падарункі, але разам з усімі прысутнымі паслухалі цудоўнае выступленне эстраднага духавога аркестра ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.