Ёсць для каго старацца

819 Пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і пасеве сельскагаспадарчых культур, прызнаны Дзмітрый Паўловіч з сельскагаспадарчага кааператыва “Сынкавічы”. На яго рахунку 690 гектараў засеяных палеткаў. Дзмітрыю 27 гадоў, ён малады і статны, зарабляе на жыццё працай на зямлі і мяняць гэту ніву на нейкую іншую не збіраецца. Выпускніка Слонім-скага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа з задавальненнем прынялі ў атрад механізатараў СВК “Сынкавічы”. Такія руплівыя спецыялісты ўсюды на вагу золата. З ранняй вясны ён за рулём энерганасычанага трактара – заняты на сяўбе. Пачынаецца кормаўборачная кампанія, адвозіць зерне. Стараецца ад душы: выдатна разумее, што ад яго намаганняў залежыць паспяховы ход хлебаробнай кампаніі ў сельгаскааператыве. У выніку штодзённа перавыконвае даведзеныя гаспадаркай заданні. Дзмітрыю ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад: механізатарам з’яўляецца таксама яго дзядзька. Ды і больш вопытныя работнікі заўсёды гатовы даць слушную параду, падзяліцца вопытам. Трактарыст імкнецца адплаціць за аказаны яму давер добрасумленнай працай. Не хочацца падводзіць ні кіраўніцтва, ні калег, якія паверылі ў яго, падтрымалі. Тэхніка надзейная і сучасная, у руках работніка працуе без збояў, ніколі не прастойвае. Таму ёсць стымул рвацца ў “бой”. “У нас усе стараюцца: і старэйшыя, і маладыя, – удакладняе Дзмітрый Паўловіч. – Хто працуе спраўна, зацікаўлены ў даплатах, прадугледжаных за якасную работу: такіх лю-дзей у гаспадарцы асабліва цэняць і паважаюць”. Дома Дзмітрыя чакаюць любячая жонка і маленькая дачка – ёсць для каго старацца. Хоць зранку і да позняй ночы на працы і часу на сям’ю амаль што не застаецца, гэта не перашкаджае маладому мужчыне быць добрым гаспадаром на сваёй сядзібе, трымаць у парадку дом, мець немалую гаспадарку. І ў гэтым яму таксама ўдаецца быць прыкладам для іншых.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.