Як у Зэльве вясну гукали

Як у Зэльве вясну гукали

У мінулую суботу на цэнтральнай плошчы райцэнтра прайшло святкаванне Масленіцы. 

Зэльвенцаў вітала сама гаспадыня Масленіца. Яна прыйшла ў суправаджэнні гуртоў, якія па чарзе прадставілі дні святочнага масленічнага тыдня. Затым прыгажуня-Зіма са світай перадала зерне  мінулагодняга ўра-джаю Вясне з Вяснянкамі. 

Ад душы весялілі народ скамарохі і сама-дзейныя артысты: спявалі, танцавалі, праводзілі гульні і конкурсы, частавалі гасцей блінамі. На памяць зэльвенцы набывалі сувеніры з гліны, саломы і дрэва, зробленыя ўмелымі рукамі майстроў раённага Дома рамёстваў. 

Па традыцыі Масленіца завяршылася спальваннем пудзіла Зімы як сімвала адыходу ў мінулае розных цяжкасцей і непрыемнасцей. Няхай у сэрцах застаецца толькі светлае, добрае і радаснае пачуццё!..

Як у Зэльве вясну гукалиЯк у Зэльве вясну гукалиЯк у Зэльве вясну гукалиЯк у Зэльве вясну гукалиЯк у Зэльве вясну гукалиЯк у Зэльве вясну гукали

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.