Яе годы – яе багацце. Вользе Семко з Вострава праз месяц споўніцца 109 гадоў

Лічыцца, што ўзрост жанчыны – тайна. А для Вольгі Семко з Вострава, якой праз месяц споўніцца 109 гадоў, гэта сапраўднае багацце, набытая мудрасць, жыццёвы вопыт

Вольга Іванаўна родам з Мастоўскага раёна. Вырасла ў вялікай сям’і, дзе гадавалася пяцёра дзяцей. Бацькі былі вельмі працавітыя. Да таго ж строга прытрымліваліся своеасаблівага прынцыпу жыцця і вучылі яму сыноў і дачок: дрэнны настрой трэба пакідаць за дзвярамі, бо ў хаце павінны панаваць лад, памяркоўнасць і згода. А яшчэ – нават у самыя цяжкія моманты (прыйшлося перажыць Першую сусветную, Грамадзянскую, Савецка-Польскую, Вялікую Айчынную войны) неабходна думаць пра родных, людзей, якія цябе акружаюць.

– Так склаўся лёс, што замуж выйшла позна, – прызнаецца Вольга Іванаўна. – Сваё шчасце знайшла на Зэльвеншчыне, у вёсцы Вострава. Муж быў намнога старэйшы за мяне, але вельмі добры, лагодны і клапатлівы. За ўсё сумеснае жыццё – а разам мы пражылі амаль 40 гадоў – ён ніколі не павысіў на мяне голас, заўсёды быў у настроі. Відаць, закон, па якім жылі мае бацькі, передаўся і нам. І гэта, пэўна, адзін з сакрэтаў майго доўгажыхарства, – папярэджвае маё пытанне суразмоўца.

Муж і жонка працавалі ў мясцовым калгасе, будавалі хату, трымалі гаспадарку: кароў, авечак, свіней і агарод нямалы.
– Ніколі без работы не сядзела, – працягвае расказ Вольга Семко. – Не люблю гультаёў і сама ніколі не гультайнічала. Таму Бог і сілы даваў, і гадочкі прыбаўляў.

У працы Вольга Іванаўна заўсёды была сярод першых: ці то дзялкі буракоў палоць, ці то лён апрацоўваць, ці то сена нарыхтоўваць. Паляводы называлі яе “пушынкай” – такою лёгкай і спрытнай да любой справы была. Нездарма некалькі гадоў запар узначальвала звяно паляводаў. Потым працавала свінаркай, а перад пенсіяй даіла кароў.

Ды і зараз бабуля без работы не сядзіць. З чатырох гадзін раніцы на нагах: вясной садзіць і апрацоўвае градкі, восенню збірае ўраджай.

Яна толькі сама корміць свіней, – гаворыць дачка Ніна, якая жыве зараз з матуляй.

 І ўнукі (трое іх у мамы), і праўнукі (дачакалася васьмярых) пацвярджаюць, што смачнейшай свежаніны і сала няма ні ў адной гаспадыні. А якія яна стравы гатуе! Нашы госці так і кажуць: “Ладуй, бабуля Вольга, свае дранікі!”.

А Вольга Семко любіць, калі яе хата перепаўняецца смехам, галасамі родных, суседзяў, аднавяскоўцаў. Згадваючы маладыя гады, кажа, што ў сям’і заўсёды было прынята жыць у радасці і не сумаваць.

Жыць трэба са светлымі думкамі, – раіць доўгажыхарка. – Яны матэрыялізуюцца, і дабро вяртаецца да-бром, унутраныя сілы переборваюць хваробы.
Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно
8 комментариев
  1. lenka1234 says

    109 лет, вот это дата! здоровья бабушке)

  2. Катька says

    так хорошо выглядит на свои годы!

  3. Татьяна says

    Люди старшего поколения более выносливы физически и морально устойчивы психологически. Как они тяжело работали, сколько несчастий пережили, а оптимизма — поучиться нам. Здоровья и только здоровья Ольге Ивановне!

  4. Вера says

    Вот это гордость для детей, внуков и правнуков. Вот так бабушка!!!!Наверное, это единственный долгожитель в Зельвенском районе.

  5. Анна Ивановна says

    Насколько я знаю, Гродненская область лидирует по количеству долгожителей.

  6. kalendairen says

    не верится как-то!

  7. Светлана says

    Да и Зельвенском районе есть долгожители.

  8. Антонина says

    У бабушки и дочка — огонь: скоро 60, а бегом и бегом.Все успевает, и по дому, и огороду. и на сельхозработы сходить.

Reply To Катька

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.