Хозяин леса

Хозяин леса

У канцы студзеня бягучага года на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі міністр Міхаіл Амельяновіч назваў зэльвенца Аляксея Галавача (на здымку) лепшым ляснічым Рэспублікі Беларусь. Падставай для атрымання такога ганаровага звання сталі высокія прафе-
сійныя дасягнен-ні Аляксея Аляксандравіча, актыўная прапаганда беражлівых адносін да лясных багаццяў і значны асабісты ўклад у развіццё лясной гаспадаркі.

Працаваць у Зэльвенскім лясніцтве Аляксей Галавач пачаў у 1992 годзе. Спачатку быў лесніком, затым – майстрам участка. Каб на прафесіянальным узроўні выконваць свае абавязкі, разумеў – патрэбны дадатковыя веды. Хоць за плячамі і быў Гродзенскі сельскагаспадарчы ін-стытут, Аляксей Аляксандравіч прыняў рашэнне атрымаць яшчэ адну адукацыю па спецыяльнасці \”Лясная гаспадарка\”.

Старанныя адносіны да справы, ініцыятыўнасць, добрыя арганізатарскія здольнасці – усё гэта не засталося не заўважаным кіраўніцтвам лясгаса. У 2000 годзе Галавача назначаюць ляснічым Зэльвенскага лясніцтва. З таго часу ўпэўнена вядзе ён свой калектыў ад адной ступені поспеху да другой. Сёння Зэльвенскае лясніцтва ў ліку лепшых у вобласці і рэспубліцы.

За ўзорнае выкананне абавязкаў у 2006 годзе Аляксею Галавачу пры-
своена званне “Ляснічы І класа”. Ён неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі галіновых прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, яго партрэт быў занесены на Дошку гонару Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб\’яднання.

У 2008 годзе Зэльвенскае лясніцтва атрымала статус доследнага. Сю-ды прыязджаюць вучыцца і пераймаць вопыт лесаводы іншых лясгасаў  вобласці і нават рэспублікі.

Пад кіраўніцтвам Галавача ляс-ніцтва дасягнула значных поспехаў у пасадцы і доглядзе лесу, аднаўленні і яго ахове. За што яго кіраўніку было прысвоена званне “Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь”. Аляксей Аляксандравіч быў ініцыятарам ажыццяўлення комплексу мер па навядзенні парадку на падведамаснай тэрыторыі: добраўпарадкаваны і пад-трымліваюцца ў належным стане лясныя масівы ў зоне масавага адпачынку вакол вадасховішча, уздоўж трасы рэспубліканскага значэння Баранавічы-Гродна.

Створаны парадак і на адміністрацыйнай тэрыторыі лясніцтва:  прыцягвае ўвагу арыгінальны ансамбль малых архітэктурных форм. Улетку радуюць вока шматлікія кветнікі. Ляснічы не толькі ўмела арганізоўвае рабочы працэс, але і клапоціцца аб стварэнні належных умоў працы для людзей.

– Лес трэба любіць усёй душой, служыць яму, – сцвярджае Аляксей Аляксандравіч. – Толькі той, хто адносіцца да прыроды як да жывога арганізма, беражэ і ахоўвае яе, можа называць сябе сапраўдным гаспадаром лесу. Канчатковы вынік нашай працы ацэняць нашчадкі. Той лес, які мы пасадзілі, пакуль што расце. Не адно дзесяцігоддзе патрэбна, каб кволыя дрэўцы ператварыліся ў прыгожы хваёвы бор ці бярозавы гай.

Трэба адзначыць, што Аляксей Галавач  не толькі граматны кіраўнік  і вопытны лесавод, але і чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі. Ужо два скліканні ён з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Заўсёды ўважліва ставіцца да запытаў сваіх выбаршчыкаў. Часцей за ўсё людзі звяртаюцца да свайго дэпутата з праблемамі прыватнага характару: аказаць дапамогу з нарыхтоўкай дроў на зіму, добраўпарадкаваннем домаўладання. Непасрэдны ўдзел прыняў Галавач і ў навядзенні парадку ў аграгарадку Крывічы, на сельскіх могілках. Аляксей Аляксандравіч у сваёй дзейнасці заўсёды прытрымліваецца прынцыпу: паабяцаў – выканай. Людзі ўдзячны яму за ўважлівыя, чулыя адносіны і зноў хочуць бачыць сваім дэпутатам.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.