Хороший старт для абитуриентов

На базе сярэдняй школы № 3 г.п. Зэльва адбылася суст-рэча выпускнікоў раёна з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў і каледжаў рэспублікі. Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўніверсітэта, камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь, Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Ваўкавыскага аграрнага і Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжаў расказалі прысутным аб асаблівасцях уступнай кампаніі 2014 года, умовах навучання, пражывання і арганізацыі вольнага часу ў навучальных установах.

Метадыст па прафарыентацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Жанна Кедала, звяртаючыся да вучняў, адзначыла, што вельмі хутка ім неабходна будзе  зрабіць свядомы выбар у жыцці – вызначыцца з будучай прафесіяй. Добрым арыенцірам і дапамогай у гэтым можа стаць інфармацыя выкладчыкаў. 

Для больш цесных зносін вучні і прадстаўнікі навучальных устаноў размеркаваліся па класах. Увазе юнакоў і дзяўчат былі прапанаваны відэаролікі і прэзентацыі аб ходзе вучэбнага і выхаваўчага працэсаў у  ВНУ і каледжах. Акцэнт быў зроблены на патрабаваннях да некаторых прафесій, асабліва тых, якія можна набыць у ВНУ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнікі ўстаноў падрабязна спыніліся на тэрмінах навучання, пазавучэбнай дзейнасці, магчымасцях прахо-джання практыкі і адпачынку студэнтаў у летні перыяд. 

На сустрэчы прысутнічалі больш за 400 школьнікаў. Кожны жадаючы змог задаць выкладчыкам устаноў цікавячыя яго пытанні. Выпускнікам прапаноўваўся справаздачна-інфармацыйны матэрыял, аформлены ў выглядзе буклетаў і брашур. Практычна ўсе спецыялісты запрашалі старшакласнікаў на Дзень адкрытых дзвярэй сваёй навучальнай установы. 

Па настроі юнакоў і дзяўчат можна было меркаваць, што многія з іх абавязкова скарыстаюцца гэтымі за-прашэннямі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.