Выніковасць і стабільнасць – на практыцы

IMG_0605

Што неабходна для стабільнай і эфектыўнай працы ў сельскай гаспадарцы? Укладваць сродкі ў вытворчасць, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі. Але галоўным складальнікам усё ж з’яўляецца ўменне, вопыт і самаадданая праца аграномаў, механізатараў, вадзіцеляў, заатэхнікаў, ветурачоў, жывёлаводаў, аператараў машыннага даення… Як пацвярджэнне гэтага – адносна невялікі, але стабільна працуючы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Караліно». Стаўку тут робяць на якасць і эфектыўнасць вытворчасці прадукцыі, што дазваляе з года ў год павышаць паказчыкі ўраджайнасці і рэнтабельнасці. А кіруе ўсім гэтым працэсам вось ужо 8-ы год старшыня Алег Бурдук .

Больш за палову зарабляемых сельгаскааператывам сродкаў паступае ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі. І патэнцыял гэтага накірунку даволі высокі. У гаспадарцы ёсць 4 фермы буйной рагатай жывёлы і 1 малочнатаварная ферма «Івашкавічы 777». На сённяшні дзень у СВК «Караліно» ўтрымліваюцца 2504 каровы, у тым ліку 1115 галоў дойнага статка. За 10 месяцаў бягучага года было атрымана 4262 тоны малака, рост да ўзроўню мінулага года склаў 114%. Ад кожнай каровы надоена па 3925 кг малака, што на 285 кг (108%) больш за адпаведны ўзровень мінулага года. Пастаянна вядзецца праца над паляпшэннем якасці прадукцыі. Так, 24,5% малака з МТФ «Івашкавічы 777» прадаецца гатункам экстра, 75,5% – вышэйшым гатункам. Што тычыцца вырошчвання буйной рагатай жывёлы, то дадзены накірунак жывёлагадоўлі таксама дазваляе гаспадарцы атрымліваць ня-дрэнную выручку. За 10 месяцаў гэтага года ў СВК «Караліно» вытворчасць мяса ялавічыны склала 275 тон, а гэта 112% да ўзроўню мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі на дарошчванні і адкорме складаюць 610 грамаў. Безумоўна, у гаспадарцы разумеюць, што ім ёсць яшчэ да чаго імкнуцца. Вынік залежыць не толькі ад прадукцыйнасці саміх кароў, але і ад узроўню якасці нарыхтаваных кармоў. У склад рацыёну кармлення ўваходзяць сілас, сянаж, зялёная маса, шрот… Асноўную частку кармоў сельгаскааператыў нарыхтоўвае самастойна. Аднак у гэтым годзе ўмовы надвор’я паўплывалі на іх колькасць: у запасе менш травяністых кармоў. Для папаўнення недахопу ў кармах цяпер вядзецца ўборка пойменных траў – на дапамогу гаспадарцы прыйшоў філіял «Князева».

IMG_0560

IMG_0595
Вядучую ролю ў забеспячэнні фінансавай стабільнасці СВК «Караліно» займае галіна раслінаводства. У цяперашні час гаспадарка мае 4644 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 3298 га – ворыва, 1345 га – лугавых угоддзяў. У раслінаводстве кантроль вядзецца з моманту сяўбы і да канца ўборачнай кампаніі. Правільная ўзворванне, унясенне угнаенняў, апрацоўка пасеваў і глебы – строгае захаванне агранамічнай тэхналогіі ўплывае на якасць і дае вынікі. У гэтым годзе валавы збор зерневых склаў 6446 т, што на 5,5% больш, чым летась, сярэдняя ўраджайнасць склала 42,3 ц /га (+5,2 ц/га). Павялічыўся ў 2015 годзе валавы збор і ўраджайнасць рапсу (сабрана 472 тоны, або 115,4% да 2014 года, ураджайнасць – 27,8 ц /га (+ 13,2 ц /га)).
Застаць Алега Бурдука на месцы ў канторы няпроста: сядзець у кабінеце старшыня не прывык, стараецца ўсе праблемы і пытанні вырашаць аператыўна і на месцах. Кожная раніца кіраўніка пачынаецца з аб’езду сельскагаспадарчых аб’ектаў. Затым ён праводзіць планёрку з удзелам галоўных спецыялістаў гаспадаркі. Бачачы адказнае стаўленне да працы старшыні, і людзі імкнуцца выконваць даручаную ім працу добрасумленна. У калектыве – 198 чалавек, чвэрць з іх – маладыя людзі да 35 гадоў, а ўвогуле сярэдні ўзрост працуючых – 45 гадоў. Для вырашэння кадравага пытання гаспадарка ажыццяўляе мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў, запрашае на працу выпускнікоў навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю. Апошніх, дарэчы, забяспечваюць камфортным жыллём (для гэтага ёсць 3 інтэрнаты), стараюцца даць ня дрэнную заработную плату, стварыць умовы для цікавага адпачынку.
Адным словам, у СВК «Караліно» працуюць на дасягненне стабільных вынікаў. З такім падыходам да справы калектыў можа смела рухацца наперад, выходзіць на якасна новы ўзровень – патэнцыял для гэтага ў яго ёсць.
Святлана ЯРМАЛАВІЧАНЕ.

Дарагія работнікі і ветэраны гаспадаркі!
Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Дзякуем вам за прафесіяналізм, самаадданасць справе, працавітыя рукі.
Жадаем вам моцнага здароўя і шчасця. Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і годнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць радасць, поспех і дабрабыт.
Праўленне і прафкам СВК «Караліно».

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.