Выбралі працоўны адпачынак

804 На канікулах некаторыя школьнікі сёлета вырашылі сумясціць прыемны адпачынак з карыснай працай. Для 40 вучняў СШ №3, Дзярэчынскага і Цяглевіцкага дз/с-СШ гэта магчымасць не толькі аздаравіцца, але і праявіць сваю самастойнасць, зарабіўшы ўласныя грошы. –Каб лета прайшло недарэмна, зацікаўлены не толькі бацькі, але і педагогі, – расказвае метадыст раённага метадычнага кабінета Жанна Кедала. – На базе гэтых трох устаноў і была арганізавана другасная занятасць падлеткаў. Як паказалі першыя дні работы лагераў, яны былі запатрабаваны, нягледзячы на тое, што сёлета такая форма адпачынку і працы арганізавана ў раёне ўпершыню. З вучняў, якім споўнілася 14 гадоў і старэйшых, сфарміравалі атрады, што былі задзейнічаны на розных работах. Падлеткі з задавальненнем уключыліся ў працоўную дзейнасць. Вучні СШ №3 і Дзярэчынскага дз/с-СШ наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі, высаджвалі кветкі, праполвалі клумбы, палівалі гародніну. Былі і такія, каму даверылі рамонт школьнай мэблі. Цяглевіцкія школьнікі працавалі на палях СГФ “Дабраселецкі”. З гэтай гаспадаркай навучальная ўстанова заключыла дагавор, згодна з якім школьнікі займаліся праполкай збожжавых культур і буракоў. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі правялі працоўны дэсант па добра-ўпарадкаванні помнікаў воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама заказніка “Медухава”. 803 Наймальнікі паклапаціліся аб стварэнні належных умоў працы. Праводзіліся інструктажы па тэхніцы бяспекі. Вучням была выдадзена спецвопратка. Насіць яе, па словах падлеткаў, асаблівы гонар: пачуццё, што ты прыносіш рэальную карысць, ні з чым не параўнальна. У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм для школьнікаў было арганізавана збалансаванае харчаванне, забяспечаны пітны рэжым. Работа лагераў прадугледжвала і цікавы адпачынак. У вольны час можна было згуляць у шашкі, шахматы, настольны тэніс і інш. Ладзіліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, прагляд кінафільмаў, прафілактычныя сустрэчы з выратавальнікамі і міліцыянерамі. Летнія канікулы – час для ўмацаваня здароўя, фізічнай загартоўкі, розных уражанняў. Лагеры працы і адпачынку сталі яркім таму пацвярджэннем. Яны згуртавалі дзяцей і падарылі незабыўныя імгненні і эмоцыі. 802 Наталля Мацюк.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.