Вясновыя справы «Восені жыцця»

DSCN0354На адсутнасць актыўнасці пенсіянераў,  членаў клуба “Восень жыцця”, бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі не скар-дзяцца ніколі. Але асабліва актыўныя і ініцыятыўныя “восеньцы” вясной. Вось і сёлета, літаральна ў апошнія два-тры тыдні, акты-вісты клуба паспелі здзейсніць некалькі добрых спраў. РАЗАМ З БІБЛІЁБУСАМ – У ГЛЫБІНКУ Зараз, калі колькасць сельскіх жыхароў у раёне змяншаецца, бібліятэчнае абслугоўванне многіх вёсак выконвае бібліёбус. У бібліятэкі “на колах” 36 маршрутаў. Па распрацаваным графіку бібліятэкары вязуць да вяскоўцаў кнігі і часопісы. Часцей за ўсё – па папярэдніх запытах. З наступленнем цяпла выезды пачалі рабіць разам з актывістамі клуба “Восень жыцця”. Падрыхтавалі тэматычную праграму да Дня Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары чытаюць вершы паэтаў-франтаві-коў, а “восеньцы” спяваюць песні ваеннай пары. Нядаўна агіт-     брыгаду з Зэльвы віталі ў вёсцы Манцякі. Адзін з удзельнікаў клуба – А.І. Кніга – калісьці працаваў тут, таму яго прымалі асаб-ліва цёпла. Анатолій Іванавіч валодае цудоўным голасам, яго песні падхоплівалі знаёмыя і дарагія з маладосці людзі. Спорылася праца і ў бібліятэкараў. Задаволеныя былі ўсе. Вяскоўцы прасілі не забываць іх, прывозіць і кнігі, і самадзейных артыстаў. УШАНОЎВАННЕ ЮБІЛЯРАЎ Пасяджэнні клуба пры бібліятэцы маюць самую разнастайную тэматыку. Асаблівую цікавасць выклікаюць тыя, якія прысвячаюцца юбілярам. Сёлетняй вясной віталі дзвюх жанчын – А.А. Ляонік і А.І. Вілесаву. Яны не проста слухалі віншаванні, але і самі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах. Віншаванні ж былі розныя: і вершы, і прыпеўкі, і жарты. Станіслава Прызван для Алены Ляонік склала цэлую паэму. А ўдзельнікі хору “Успамін” прыдумалі такія вясёлыя прыпеўкі, што выканаўцаў не адзін раз спынялі апладысментамі. Калі пачалі віншаваць Алу Вілесаву, яна папрасіла дазволу ў прысутных прачытаць уласную паэму пра бацьку – І.Я. Трухалёва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога настаўніка музыкі Зэльвенскай СШ. Іван Ягоравіч, як Васілій Цёркін Твардоўскага, прайшоў усю вайну з сябрам-гармонікам. Яго песня “Зэльвенскі вальс” да гэтага часу выконваецца ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці раёна. Цёпла сустрэлі вершы Алены Карозы. Яе “Зэльвенскія бабкі” ўжо пайшлі ў народ і сталі візітоўкай клуба: Каб не згінуць у цішы, Годна склаўшы лапкі, Весяляцца ад душы Зэльвенскія бабкі… Шчыра віталі і нязменнага акампаніятара клуба В.А. Тульвін-скую: усе разам выканалі скла-дзеную для яе песню. АКЦЫЯ “ПАВІНШУЙ ВЕТЭРАНА!” З энтузіязмам адгукнуліся актывісты клуба на просьбу дырэктара Зэльвенскай ЦБС С.А. Жамойцінай прыняць удзел у віншаванні ветэранаў. Метадысты бібліятэкі падрыхтавалі святочныя паштоўкі, дырэктар – цёплыя прывітальныя словы і кветкі, а “восеньцы” – песні і вершы ваеннага часу. Шэсцярых франтавікоў, партызанку і ленінград-скую блакадніцу наведалі напярэдадні 9 Мая. Святлелі твары ветэранаў, калі брала ў рукі акардэон Вера Тульвінская, а галасіс-тыя “восеньцы” пачыналі спяваць любімыя песні старэйшага пакалення. Некаторыя ветэраны і самі ўспаміналі мелодыі незабыўных “Кацюшы”, “Агеньчыка”, “Лясной песні”… У бібліятэцы сабрана шмат матэрыялаў пра кожнага ўдзельніка вайны: і артыкулы з “Працы”, і фотаздымкі, і ўспаміны саміх ветэранаў. Але ўсё роўна хацелася выслухаць кожнага, раздзяліць боль страт, цёплым словам і песняй аблегчыць незагойныя раны. Яўгенія Іванаўна Федасевіч у гэтыя месяцы вельмі трывожыцца за лёс Украіны: там жыве яе дачка з сям’ёй. Гора суседняй краіны наблізіла да яе перажытае самой у гады вайны, нагадала страту бацькоў, і блізкіх братоў-партызан. Расчулены Уладзімір Зіноўевіч Кашуткін так і не змог дачытаць да канца верш брата-франтавіка, прысвечаны загінуўшаму на вайне сябру. Мілая і спагадлівая Валянціна Мікалаеўна Валюк, перажыўшая дзяўчынкай ленінградскую блакаду, са  слязамі на вачах падпявала ўдзельнікам акцыі. У доме Міхаіла Мікалае-віча Кузняцова сустрэліся з дачкой Валянцінай, якая прыехала з Масквы праведаць бацьку і ў чарговы раз паспрабаваць угаварыць яго пераехаць да яе. Але хіба кіне ветэран зямлю, якую вызваляў і ў якой спачывае верная сяброўка – жонка?! Вельмі кранальнай была сустрэча ў доме Жукоў. Іван Аляксандравіч і Валянціна Антонаўна больш за 60 гадоў падтрым-ліваюць адзін аднаго ў радасці і нягодах. Былы кулямётчык страціў на вайне двух братоў, сам дэмабілізаваўся толькі праз два гады пасля Перамогі.        Удзельнік вызвалення польскіх гарадоў Мікалай Міхайлавіч Генюш таксама, дзякуй Богу, не адзінокі. Пётр Андрэевіч Заморскі, хоць і без жонкі, але адзінокім і пакінутым сябе не адчувае. Яго вельмі клапатліва да-глядаюць сын і нявестка. Былы сапёр Пётр Сцяпанавіч Скіба падбадзёрвае сябе паэзіяй. Адным словам, зэльвенскія ветэраны, якія дасягнулі 90-гадовага рубяжу або вось-вось наблізяцца да яго, аптымізму не страчваюць. Адзінокім дапамагаюць сацыяльныя работнікі, у каго побач сем’і – дзеці. Прыемна было пачуць ад дачкі М.М. Кузняцова, што ў Беларусі адносіны да ветэранаў асаблівыя. “Такога ў Расіі няма”, – прызналася Валянціна Міхайлаўна. “А ў нас ёсць і будзе”, – з гонарам і за Беларусь, і за сябе саміх падумаў кожны ўдзельнік акцыі. А бібліятэкары паабяцалі ветэранам, што сустрэнуцца ў рабочай абстаноўцы і абавязкова яшчэ раз выслухаюць кожнага. Яніна ШМАТКО.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.