Вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва вандруюць па краiне

3136 Вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва, якія наведваюць турысцка-края-знаўчы лагер “Патрыёт”, на канікулах не сумуюць. Іх адпачынак насычаны цікавымі падарожжамі і незабыўнымі ўражаннямі. Штогод юныя турыс-ты наведваюць адну з абласцей нашай краіны, а затым рыхтуюць творчую справаздачу на конкурс “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Завочна вывучаюцца гарады і пасёлкі рэспублікі, распрацоўваецца маршрут вандроўкі. Сёлета гістарычнай спадчынай хлопчыкаў і дзяўчынак здзіўляла Гомельшчына. Велічнасцю архітэктурных аб’ектаў запомніліся абласны цэнтр, Добруш, Рэчыца, Калінкавічы і Жлобін. З задавальненнем зэльвенцы наведалі Добрушскі раённы краязнаўчы музей і Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Экскурсаводы пазнаёмілі вучняў з традыцыямі, памятнымі датамі і вядомымі дзеячамі рэгіёну. Асаблівую асалоду падлеткі атрымалі ад прагулкі па Гомельскім палаца-паркавым ансамблі. Тут неверагодна прыгожы ландшафт, уздоўж ракі Сож размяшчаюцца помнікі прыроды і гісторыі. Па-за ўвагай не застаўся і гарадок атракцыёнаў, дзе выпала магчымасць весела правесці час. Праз год-два гімназістам неабходна будзе вызначыцца з выбарам далейшага жыццёвага шляху. Таму яны цікавяцца навучальнымі ўстановамі рэгіёнаў, у якіх бываюць, і ўмовамі паступлення ў іх. Варта адзначыць вялікую ролю турысцка-краязнаўчага лагера ў выхаванні дзяцей. Яны вучацца сама-стойна карыстацца гарадскім транспартам, аб’ектамі грамадскага харчавання, турыстычным сэрвісам. У такіх падарожжах мацнейшым становіцца сяброўства, выхоўваецца пачуццё адказнасці. Наталля БУЛАК, дырэктар гімназіі №1 г.п.Зэльва.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.