Вспомним всех поимённо…

Герой савецкага саюза

Павел Жданаў нарадзіўся ў г. Слоніме. Працоўную дзейнасць пачаў у 1919 г. рабочым, працаваў сакратаром былога Зембінскага райкама камсамола Мінскай воб- ласці. 3 1925 па 1938 гады П. I. Жданаў знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі. Закончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Служыў палітработнікам у вайсковых падраздзяленнях. 3 1938 па 1941 гады працаваў загадчыкам Бабруйскага гарфінаддзела, загадчыкам аддзела народнай асветы, інструктарам Магілёўскага абкама КП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны П. I. Жданаў знаходзіўся на Заходнім і Бранскім франтах на пасадзе ваеннага камісара часцей, у 1942 г. закончыў курсы «Выстрел», з лютага 1943 г. – камандзір 310-га стралковага палка 13-й арміі. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, у вызваленні Арлоўскай вобласці. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны і Дняпра на поўнач ад Кіева. За гераізм і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, 16 лістапада1943 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За баявыя заслугі ў час Вялікай Айчыннай вайны падпалкоўнік Павел Жданаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава III ступені, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі, а таксама граматамі Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР. Пасля дэмабілізацыі (з1945 г. па май 1957 г.) працаваў брыгадзірам саўгаса і на розных гаспадарчых работах у Горкаўскай вобласці, затым быў старшынёй калгаса імя Дзяржынскага Навагрудскага раёна і імя Якуба Коласа Зэльвенскага.  

Адважны партызан

Малады юнак з Мардовіі Мікалай Панін у 1939 г. быў прызваны ў армію. За добрасумленную і прыкладную службу камандаванне часці накіравала яго на вучобу ў палкавую школу малодшых камандзіраў, якую ён паспяхова закончыў. 22 чэрвеня 1941 г., на досвітку, дывізію ўзнялі па трывозе. Вайна… У час адступлення Мікалай Панін у ліку іншых чырвонаармейцаў трапіў у палон. Па дарозе каля Слоніма, па якой немцы вялі палонных, яму ўдалося ўцякчы. Быў паранены, але з дапамогай сябра Аляксея Чарнова змог схавацца ў лесе. Адпачыўшы, яны пачалі шукаць бліжэйшую вёску. Так і засталіся ў Лысках, што на Слонімшчыне. Панін пачынае знаходзіць надзейных людзей сярод мясцовага насельніцтва. Арганізоўваецца актыў, а потым і партызанскі атрад.  За часы партызанства Панін шмат разоў прымаў удзел у баях па разгроме фашысцкіх гарнізонаў, якія знаходзіліся ў вёсках Дзярэчын, Сянькоўшчына, Руда-Яварская, Галынка і іншых. Партызаны пад кіраў-ніцтвам Паніна ўзрывалі варожыя эшалоны, тэхніку. Маючы сувязь з насельніцтвам г.Слоніма, праз сваіх сувязных вывеў адтуль 28 ваеннапалонных савецкіх байцоў. Аж да 1944 г., пакуль байцы Ле-нінскай партызанскай брыгады не злучыліся з войскамі Чырвонай Арміі, Мікалай Панін трымаў у руках зброю. Яго баявыя заслугі адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і іншымі ўзнагародамі. Потым камуніст Панін быў прызначаны каман-дзірам знішчальнага батальёна, які вылоўліваў фашысцкіх прыслужнікаў і паліцаяў. Пасля заканчэння вайны ён стаў супрацоўнікам міліцыі, працаваў у Казлоўшчыне. Затым займаў розныя пасады ў Зэльве.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.