Они освобождали Зельвенщину

Разведчык. Кулямётчык. Сельскі ўрач

Уладзімір САСНОЎСКІ  нарадзіўся ў в. Каменка Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Да пачатку вайны працаваў на абарончым заводзе ў Ленінградзе. Затым прымаў удзел у работах па абароне горада на Няве ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  У 1942 г. быў накіраваны на вучобу ва Уладзімірскае пяхотнае вучылішча. Уладзімір Сасноўскі ўдзельнічаў у баях за вызваленне Украіны, Польшчы ў саставе II Украінскага, а затым II Беларускага франтоў. Разведчык-кулямётчык Сасноўскі быў двойчы паранены. Вельмі цяжкае раненне атрымаў у баях за вызваленне Польшчы. Прайшоўшы вайну, пасля дэмабілізацыі Сасноўскі скончыў Гродзенскую фельчарска-акушэрскую школу, а затым і медінстытут. У 1966 го-дзе ўзначаліў Сынкавіцкую ўчастковую бальніцу, дзе працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак. Уладзімір Уладзіміравіч Сасноўскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. многімі медалямі.  

Ён вызваляў Зэльвеншчыну

Васіль ШКУРАТАЎ  нарадзіўся ў 1922 г. у в. Гайшын Магілёўскай вобласці. Перад Вялікай Айчыннай вайной працаваў шахцёрам на Далёкім Усходзе. У ліпені 1941 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Вучыўся ў Сормаўскай танкавай школе. Першае баявое хрышчэнне атрымаў на Курскай дузе ў складзе 9-га танкавага корпуса 1-й танкавай арміі. Жорсткія былі баі. Фашысты сканцэнтравалі вялікія сілы. Але нішто не магло супрацьстаяць гераізму савецкіх салдат і афіцэраў. Васіль Шкуратаў фарсіраваў Днепр, вызваляў паўночную Украіну. У чэрве- ні – ліпені 1944 г. удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі, у тым ліку і Зэльвен-шчыны. Вайну Васіль Рыгоравіч закончыў на Далёкім Усхо-дзе ў баях з Японіяй у скла-дзе 62-га Чырванасцяжнага Бухарэсцкага аўтапалка. Тады з’яўляўся камандзірам аўтакалоны. Дэмабілізаваны быў у снежні 1946 г. Васіль Шкуратаў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу» і многімі іншымі. У1947 г. Васіль Рыгоравіч прыехаў у Зэльвенскі раён. Працаваў у райвыканкаме, затым настаўнікам.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.