Всему начало – сев

Всему начало - сев

З надыходам цяпла ў гаспадарках раёна пачаліся веснавыя палявыя работы. Для аграрыяў гэта самы адказны час. На мінулым тыдні першымі да сяўбы яравых культур прыступілі ў СВК “Галынка”. Таму наша журналісцкая камандзіроўка была менавіта ў гэтую гаспадарку.

Галоўны аграном Мікалай Бяляўскі хваляванняў за будучы ўраджай не ўтойвае. Як толькі сышоў снег, кожны дзень разам з кіраўніком гаспадаркі Дзянісам Тамкевічам аб’язджалі палі, каб выбраць тыя, дзе магла б працаваць тэхніка. 

Сёлета ў “Галынцы” запланавана пасеяць 1065 га зерневых і зернебабовых культур, 290 – цукровых буракоў, 120 – бульбы, 580 – кукурузы на сілас. Паралельна аграрыі вядуць падкормку азімых, пашы і сенажацяў, апрацоўваюць пасевы ад шкоднікаў і хвароб.    

Яшчэ задоўга да пачатку веснавых палявых работ у гаспадарцы вырашылі фінансавыя пытанні, пад-пісалі дагаворы на пастаўку паліва і ўгнаенняў. Зараз старшыня і спецыялісты кожны дзень праводзяць карэкціроўку работы механізатараў. Сярод асноўных відаў работ – вываз арганікі, падрыхтоўка глебы пад яравы клін і сама сяўба.

 – Час прыспешвае, мы не можам сабе дазволіць расслабляцца,– гаворыць Мікалай Бяляўскі, – усё ідзе згодна з графікам. Пакуль актыўна працуем на першым вытворчым  участку. Там глеба  лёгкая, таму хутка страчвае  вільгаць. Сяўбу  пачалі з аўса – гэта культура не баіцца вільгаці і маразоў. Нездарма ў наро-дзе кажуць: “Сей авёс у гразь – будзеш князь”.

 У СВК “Галынка” нарыхтавана дастатковая колькасць кампостаў, якія ўносяцца ў глебу. Мінеральных тукаў ёсць 70% ад неабходнага. 

Зерневыя і зернебабовыя будуць сеяць насеннем толькі першай рэпрадукцыі і элітай. Яго хутка пачнуць набываць у спецыялізаваных гаспадарках. 

Пасля размовы з галоўным аграномам накіраваліся ў першы вы-творчы ўчастак. Тэхнала-гічным працэсам веснавых палявых работ тут кіруе загадчык участка Віктар Лапко. 

– Агульны яравы збожжавы клін нашага ўчастка – больш за 200 га, –адзначыў Віктар Віктаравіч. – Аўсом плануем засеяць 38 га. 

Адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, які працуе на падкормцы  азімых палеткаў, – былы воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Залеўскі. Таксама ён уносіць мінеральныя тукі пад сяўбу аўса.      

Всему начало - сев

Добра падрыхтаваў свой трактар да веснавых палявых работ механізатар Дзяніс Радзіон. У яго сям’і ўсе мужчыны – хлебаробы. Дзед быў адным з лепшых механізатараў не толькі ў калгасе “Зара” (цяпер гэта  вытворчы  ўчастак  СВК “Сынкавічы”), але і ў раёне. Бацька таксама  ўсё жыццё аддаў гаспадарцы. Сам Дзяніс яшчэ да арміі стаў працаваць механізатарам. У час  тэрміновай воінскай службы камандаванне прапаноўвала яму застацца служыць па кантракце – добрыя спецыялісты ўсюды патрэбны. Юнак згадзіўся. Але з часам пацягнула да працы на зямлі. Таму і вярнуўся назад, у родную гаспадарку. За  дзень механізатар засявае па 20 – 

25 га. Калі падсохнуць палі, плануе павялічыць выпрацоўку да 30 га. 

На гэтым жа полі культывацыяй глебы заняты Аляксандр Валеўскі і Віктар Ляонец. На ворыве перавыконваюць дзённыя нормы механізатары Іван Качук і Уладзімір Шмат. Паспяхова працуе на  ўнясенні арганікі звяно ў складзе машыніста пагрузчыка Аляксандра Скібінскага і механізатараў Івана Булака і Віктара Марчука.  

 Пакідалі гаспадарку з прыемным уражаннем. Хочацца верыць, што галынкаўскія хлебаробы ўзялі добры старт, правядуць веснавыя палявыя работы ў тэрмін і на высокім агратэхнічным узроўні створаць трывалую базу пад будучы ўраджай.

Присоединяйтесь к нашему каналу