Всегда в цене

Всегда в цене

Так ужо склалася сітуацыя ў эканоміцы аграпрамысловага комплексу, што зараз вяскоўцы могуць зарабіць добрыя грошы на вытворчасці малака. Пасля яго рэалізацыі каса сельгаспрадпрыемства папаўняецца сотнямі мільёнаў рублёў. А гэта дае магчымасць не толькі развіваць галіну, але і набываць новую тэхніку, паліва для яе, неабходнае тэхналагічнае абсталяванне… 

Акрамя высокіх надояў, немалаважную ролю адыгрывае якасць рэалізаванай дзяржаве прадукцыі. Асабліва актуальнай становіцца пастаўка спажыўцам прадукцыі класа “экстра”. Гэта дае магчымасць за кожны кілаграм прададзенага малака атрымаць больш грошай. А дасягнуць высокай якасці можна толькі дзякуючы сучасным тэхналогіям. Як станоўчы прыклад у нарошчванні вытворчасці высакаякаснага малака можа служыць СВК “Сынкавічы”.

У мінулым годзе вытворчасць малака тут узрасла на 123% у параўнанні з 2012 годам і склала 9545 т. У сярэднім ад кожнай каровы за студзень–снежань 2013 года надаілі 5457 кг малака, прыбаўка склала 544 кг. Амаль 30% малочнай прадукцыі гаспадарка прадала дзяржаве класам “экстра” і каля 60% –вышэйшым гатункам. Таварнасць малака па гаспадарцы складае 91%. 

Упэўнена нарошчваюць тэмпы вытворчасці малака жывёлаводы і сёлета. За сту-дзень рэалізавана 786 т (на 97 т больш чым за адпаведны перыяд мінулага года), з іх 46% адпавядала класу “экстра” і 54% – вышэйшаму гатунку. Сярод структурных падраз-дзяленняў сельгаспрадпрыемства самых высокіх вынікаў дасягнулі жывёлаводы новага малочнатаварнага комплексу “Елка”. За студзень адпраўлена на рэалізацыю 434 т малака, з іх 363 т (ці 84%) – класам “экстра” і 71 т – вышэйшым гатункам. Надой на карову склаў 548 кг (+6 кг). Гэта лепшыя паказчыкі не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне.

На комплексе ўражвае многае: і сучасная даільная зала, і светлыя, цёплыя з пастаяннай вентыляцыяй кароўнікі. Сухастойныя каровы і маладняк утрымліваюцца на добрай саламянай падсцілцы. Раздача кармоў і выдаленне гною поўнасцю механізаваны. Тут строга прытрымліваюцца тэхналогіі даення кароў, бо гэта галоўны  фактар атрымання якаснага малака.

Добрыя ўмовы створаны і для работнікаў. Утульны пакой для адпачынку і прыёму ежы з халадзільнікам, мікрахвалевай печкай, электрачайнікам, душавыя кабіны.

– На нашым комплексе без ведання сучасных тэхнікі і тэхналогій цяпер не абысціся,– расказвае начальнік Сяргей Калейнік. – Уся сістэма даення камп’ютарызавана. У кожнай жывёліны ёсць спецыяльны чып. Калі карова праходзіць праз вароты, лічыльнік у даільнай зале фіксуе яго на табло, а затым і інфармацыю па даенні, якая дасылаецца на камп’ютар. На кожную жывёліну заведзена племянная картка, з якой можна даведацца, колькі разоў і калі яна апошні раз цялілася, калі праведзена апошняе асемяненне, колькі дзён засталося да наступнага ацёлу і многае іншае.

Цяпер на комплексе ўтрымліваецца 1280 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойнага статка – 799 галоў. Сярэднясутачны надой ад адной каровы складае 17,6 кг, прыбаўка, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, 600 г.

Важным аспектам высокіх надояў з’яўляецца моцная кармавая база. Сенажу і сіласу ў гаспадарцы закла-дзена ўдосталь. Кармы адпавядаюць вышэйшаму класу. Канцэнтраты свае, вырабляюцца на міні-камбікормавым заводзе гаспадаркі. Закупляюцца на іншых прадпрыемствах толькі для маладняку. Рацыён для жывёлы складаецца строга з яе фізіялагічнымі асаблівасцямі. Кармасумесі збалансаваныя па пажыўных рэчывах і рыхтуюцца на кармазмешвальніках, якія абсталяваны электроннымі вагамі. Затым яны механізавана дастаўляюцца на кармавыя сталы жывёле.

На комплексе працуюць 20 чалавек: чатыры спецыялісты, шэсць аператараў машыннага даення, шэсць даглядчыкаў, па два слесары і механізатары. Калектыў падабраўся дружны. Усе добрасумленна выконваюць свае абавязкі, таму і паказчыкі відавочныя. Важным стымулам з’яўляецца аплата працы – заробкі тут даволі высокія.

Шмат добрых слоў ад кіраўніка комплексу прагучала ў адрас заатэхніка-селекцыянера Максіма Лешчыка і ветурача Вольгі Бяловай.

Стараюцца не толькі аператары машыннага даення Алена Поліховіч, Ганна Козел, Святлана Астроўская, але і даглядчыкі Сяргей Чак, Ірына Майсіенка, цялятніцы Галіна Дудко і Святлана Смірнова, слесар Аляксандр Дабрынеўскі і іншыя.

 

Тэхналагічны працэс вы-творчасці малочнай прадукцыі базіруецца на трох асноўных складальніках: высокім генетычным патэнцыяле жывёлы, правільна арганізаванай сістэме кармлення, належным утрыманні і абслугоў-ванні жывёлы. Гэтых умоў і прытрымліваюцца ў СВК “Сынкавічы”. <!–[if supportFields]>tc "ў цане"<!–[if supportFields]>

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.