Всегда на страже

Всегда на страже

Сёлетняе прафесійнае свята выратавальнікаў для людзей гэтай мужнай прафесіі было юбілейным – пятнаццаць гадоў таму ўказам Прэзідэнта былі створаны структурныя падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

З гэтай нагоды ў раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. На яго былі запрошаны супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія ў гэты дзень не неслі баявое дзяжурства, ветэраны МНС, родныя выратавальнікаў. 

Адкрыў святочнае мерапрыемства намес-нік начальніка РАНС Сяргей Бурдук. У сваёй прамове ён расказаў аб гісторыі стварэння і развіцці пажарнай аварыйна-выратавальнай службы рэспублікі і раёна, аб яе поспехах і дасягненнях, пажадаў сваім падначаленым моцнага здароўя, прафесійных поспехаў. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас ветэранаў працы, якія самааддана і верна служылі выбранай прафесіі.

Пад апладысменты калег Cяргей Міхайлавіч уручыў нагрудны знак «Выдатнік МНС» старшаму вадзіцелю ПАВЧ №1 Андрэю Камякевічу, Грамату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – начальніку ПАВП №14 Сяргею Іванчуку, Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС – начальніку каравула ПАВЧ №1 Дзмітрыю Скібе.

Всегда на страже

Прафесіяналізм лепшых зэльвенскіх выратавальнікаў быў адзначаны на самым высокім узроўні. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За бездакорную службу III ступені» ўзнагароджаны бы-лы супрацоўнік РАНС Юрый Рудой, камандзір аддзялення ПАВП №13 Дзмітрый Лагуноў. Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях чарговае воінскае званне старшага прапаршчыка пры-своена камандзіру ад-дзялення ПАВП №11 Мікалаю Зембе. Шэраг супрацоўнікаў атрымалі падзякі і грашовыя прэміі.

Цёпла павіншаваў вы-ратавальнікаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзміт-рый Валюк. Ён уручыў Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама ва-дзіцелю ПАВП №14 Вік-тару Бурдуку, Падзячнае пісьмо старшыні раённага Савета дэпутатаў – інспектару інспекцыі Дзяржаўнага пажарнага нагляду Паўлу Нядзвецкаму.

Сардэчна павіншавалі зэльвенскіх выратавальнікаў з прафесійным святам былы начальнік РАНС Сяргей Антановіч, старшыня раённай структуры РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” Васілій Раманчук.

 

Музычныя падарункі выратавальнікам падарылі работнікі РДК. 

Присоединяйтесь к нашему каналу