Версия для слабовидящих

"Чыстых малітваў і добрых імкненняў душы". Віншаванне з Вялікаднем ад дэпутата Валянціна Семянякі

5 апреля 2026
Просмотры: 150

"Чыстых малітваў і добрых імкненняў душы". Віншаванне з Вялікаднем ад дэпутата Валянціна Семянякі


Шаноўныя каталіцкія вернікі!
Ад усяго сэрца віншую ўсіх са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем – святам сілы і веры, чыстых малітваў і добрых імкненняў душы!

Велікодныя ўрачыстасці заўсёды нясуць у сабе надзею на лепшае, нагадваюць нам пра высокае прызначэнне чалавека – служыць блізкім і дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

У гэты дзень мы забываемся пра жыццёвыя цяжкасці і няўдачы, і ў нашых душах яшчэ ярчэй разгараецца агонь міласэрнасці і дабра, імкнення зрабіць свет вакол лепшым, а навакольных людзей – больш шчаслівымі.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, веры, надзеі, міру і дабрыні!
Хрыстос уваскрос! 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 
Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!