Версия для слабовидящих

У поўным разгары першыя ў гэтым навучальныя годзе школьныя канікулы

5 ноября 2025
Просмотры: 6897

У поўным разгары першыя ў гэтым навучальныя годзе школьныя канікулы

Адны вучні адпачываюць ад вучобы дома, другія ж з асаблівым задавальненнем наведваюць лагеры дзённага знаходжання на базе ўстаноў адукацыі. Усяго на Зэльвеншчыне выказалі жаданне наведваць лагеры каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з сярэдняй школы №3 і гімназіі №1, Міжэрыцкай, Дзярэчынскай і Елкаўскай школ.

Установы адукацыі на асенніх канікулах  працуюць у штатным рэжыме. Для аматараў адпачынку на прыродзе практычна кожны дзень праходзяць турыстычныя спаборніцтвы, квэсты “Па вуліцах Зэльвы”.  У Год добраўпарадкавання асабліва актуальным з’яўляецца ўдзел у працоўных акцыях на прышкольнай тэрыторыі, работа па ахове і добраўпарадкаванні помнікаў гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна, воінскіх пахаванняў, шэфства над пажылымі людзьмі. 

На базе раённага рэсурснага цэнтра па рабоце з адоранымі вучнямі гімназіі №1 гарадскога пасёлка працуе анлайн-лагер. Акрамя таго, у гэтай установе прадоўжыць работу дзіцячая школа журналістыкі. Рознапланавую праграму на час канікул падрыхтаваў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Асабліва зацікавілі падлеткаў майстар-класы па пескаграфіі. На працягу ўсіх канікул для ўсіх жадаючых будуць адкрыты дзверы выставачнай залы.

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!