Версия для слабовидящих

Да 107-годдзя УЛКСМ! Гэта наша гісторыя

29 октября 2025
Просмотры: 7316

Да 107-годдзя УЛКСМ! Гэта наша гісторыя

Сёння, 29 кастрычніка, дзень нараджэння УЛКСМ. У гэты дзень у 1918 годзе I Усерасійскі з’езд саюзаў рабочай і сялянскай моладзі абвясціў аб стварэнні камсамола, які затым стаў самай масавай грамадскай арганізацыяй.

Гісторыя камсамола Зэльвеншчыны складзена з летапісу многіх слаўных спраў і дасягненняў юнакоў і дзяўчат. Камсамольцы-землякі – дастойны прыклад для сучаснай моладзі.

 У гэтым кожны раз пераконваешся, калі гартаеш пажоўклыя ад часу старонкі раённай газеты “Праца” і чытаеш аб маладых людзях, якія праславілі сваю малую радзіму дастойнай працай і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Перад вачамі нумар “раёнкі” за 31 кастрычніка 1968 года. На першай паласе заметка аб тым, як камсамольцы Зэльвеншчыны ўрачыста і ўзнёсла адзначылі залаты юбілей камсамола.

Служба інфармацыі газеты "Праца"
 

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!