Время каникул

Время каникул

Трэцяя чвэрць самая доўгая і складаная, таму на вясенніх канікулах асабліва важна правільна арганізаваць карысны і прыемны адпачынак школьнікаў. 

Для гэтага ў Елкаўскай СШ, як і ў іншых установах адукацыі, з 24 сакавіка быў адкрыты школьны лагер. Яго кіраўніком была назначана настаўніца 4 класа Таццяна Лешчык. Аздараўленне ў лагеры прайшлі 15 вучняў пачатковых класаў. Для бацькоў малодшых школьнікаў гэта вельмі зручна: дзеці заняты карыснымі справамі, атрымліваюць 3-разовае харчаванне.  Пачаткоўцы, якія наведвалі лагер, правялі кані-

кулярны час цікава і карысна, так як у план работы былі ўключаны мерапрыемствы рознага характару: гульні, конкурсы, экскурсіі, гутаркі, прагляд кінафільмаў… 

Вучні сярэдняга і старэйшага звяна навучання на канікулах маглі штодзённа  наведваць школу, дзе для іх працавалі камп’ютарны клас, бібліятэка, спартыўная зала, дзейнічалі гурткі. 

Нашы дзеці актыўна ўключыліся ў раённыя выхаваўчыя мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы. Так, 22 сакавіка прайшоў раённы фальклорна-экала-гічны конкурс “Саракі”, у якім каманда Елкаўскай школы заняла 1-е месца ў намінацыі  “Добры дзень, птушка!” і 3-е агульнае месца ў конкурсе. Такія высокія вынікі дасягнуты дзякуючы адказным адносінам да вучнёўскіх абавязкаў саміх вучняў і, безумоўна,  кіраўніка каманды – 

настаўніка хіміі і біялогіі вышэйшай катэгорыі Таццяны Рукінай.

26 сакавіка каманда спарт-сменаў школы прыняла ўдзел у  спаборніцтвах па стрытболе. 

На канікулах школьнікі не забывалі і пра вучобу. 27, 28 і 29 сакавіка на раённых алімпіядах вучні 5–9 класаў вызначылі лепшых знаўцаў агульнаадукацыйных прадметаў.

Самая адказная пара – падрыхтоўка да ўступнай кампаніі –наступае для вучняў трэцяй ступені навучання. Многія адзінаццацікласнікі паспрабавалі свае сілы на рэпетыцыйным тэсціраванні. Дзесяцікласнікі таксама ўдзельнічаюць у РТ, так як ім ужо цяпер трэба ведаць, як правільна размеркаваць сілы  ў 11 класе.

Акрамя тэсціравання, старшакласнікі рыхтуюцца да раённай навукова-практычнай канферэнцыі па прадметах, якая бу-дзе праходзіць у пачатку красавіка. У гэтым годзе Елкаўская школа будзе ўдзельнічаць у рабоце 4 секцый: беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, працоўнага навучання, матэматыкі. 

 Спадзяёмся, што за канікулы нашы вучні добра адпачылі, набраліся новых сіл, каб закончыць чарговы навучальны год з добрымі вынікамі.

Присоединяйтесь к нашему каналу