Врач с душой романтика

Врач с душой романтика

 Дамовіцца аб сустрэчы з урачом-тэрапеўтам цэнтральнай раённай бальніцы Аленай Белякала было вельмі няпроста. Рабочы графік Алены Іванаўны заўсёды шчыльны. Але ўкрасці некалькі хвілін на  інтэрв’ю ў доктара нам усё ж удалося. 

Алена Іванаўна – жанчына сціплая. На працягу нашай размовы ўсё  ўгаворвала: “Прашу вас, не пішыце пра мяне многа. Я працую, як усе. Не разумею, за якія такія за-слугі я на Дошцы гонару апынулася? Проста мне пашчасціла на добрых калег і ўдзячных пацыентаў…” 

Вядома ж, хацелася выканаць просьбу суразмоўцы і не пісаць пра яе высокімі эпітэтамі. Але, няхай яна прабачыць, зрабіць гэта аказалася складаным. Алена Белякала – граматны спецыяліст, прыгожая рамантычная жанчына са шчырай усмешкай і адкрытай душой – адна з тых людзей, з якімі прыемна і лёгка знаходзіцца побач. У арсенале гэтага доктара – не толькі веды, але і ўменне суперажываць, прыняць чалавека такім, які ён ёсць.

Святую да медыцыны любоў Алена Белякала нясе больш за тры дзесяцігоддзі. З таго моманту, як у  80-м стала студэнткай Гродзенскага мед-інстытута, і да цяперашняга часу белы халат для яе – не проста адзенне… Гэта адлюстраванне ладу жыцця і адносін да яго, успрыманне яго…

Спачатку дыпламаванага маладога спецыяліста накіравалі працаваць у аддзяленне хуткай дапамогі. Праз некаторы час ужо ў якасці тэрапеўта Алена Іванаўна стала весці прыём. Займаецца гэтым і сёння. 

Расказвае, што работа адказная і няпростая. Не ўсе пацыенты  цяпер з пашанай да ўрача… Той-сёй не супраць сваю дасведчанасць у медыцыне прадэманстраваць і свае правы “пакачаць”… Тут асаблівыя такт і вытрымка патрэбны.

– Да нас, медыкаў, не прыхо-дзяць з радасцю. Кожнага трэба вы-слухаць, калі хочаце, увесь яго боль прапусціць праз сябе… Наша работа такая, – пераканана доктар Белякала.

Зрэшты, работа ўрача ў паліклі-ніцы – на вачах кожнага з нас. Але ж наступае момант, калі доктар стано-віцца проста жонкай, мамай, бабуляй… Алена Іванаўна  лічыць, што не мае права скардзіцца на лёс. І не толькі таму, што не памылілася з прафесіяй. Складальнік яе шчасця – 

сям’я. Муж, два ўжо дарослыя сыны, унук і ўнучка. 

Присоединяйтесь к нашему каналу