Владимир Лях – его имя носит школа

 

Час усё далей адцягвае нас ад падзей ваенных гадоў у Афганістане. Але не памеркне бессямротны подзвіг салдат, выканаўшых інтэрнацыянальны абавязак.

15 лютага 2018 года споўнілася 29 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Людзям нашага пакалення добра вядома, якіх вялікіх ахвяр патрабавала гэтая вайна ад бацькоў і родных.

Дзесяці выпускнікам Міжэрыцкай сярэдняй школы, як і многім іншым юнакам, выпала на долю служба на зямлі Афганістана. Гэта:

  1. Лях Уладзімір Міхайлавіч.
  2. Антановіч Юрый Сяргеевіч.
  3. Голуб Леанід Уладзіміравіч.
  4. Леута Уладзімір Іосіфавіч.
  5. Сачок Аляксандр Аркадзевіч
  6. Сцепанчук Анатоль Юльянавіч
  7. Крукоўскі Ігар Іванавіч
  8. Каласоўскі Аляксандр Іванавіч
  9. Цупрык Мікалай Іванавіч
  10. Цэйкала Віктар Іванавіч

“Я хочу кувыркаться в весенней траве,

Я хочу с петухами вставать на заре

И в холодную речку нырять в жаркий день,

И трудиться на поле с друзьями весь день” – напэўна, марыў у дзяцінстве Валодзя. Але лёс распарадзіўся па-іншаму. З Афганістана У.Лях жывым не вярнуўся. Вестка аб смерці Валодзі ўскалыхнула не толькі бацькоў, але ўсіх тых, хто яго ведаў. Жалобнымі былі дні ў жыхароў усяго раёна.

Вось згадкі з яго біяграфіі. Радзіўся 30 ліпеня 1962 года ў весцы Рудзевічы. У 1977 годзе закончыў Рудзевіцкую васьмігодку, а ў 1979 годзе – Міжэрыцкую сярэднюю школу.

У нашай, Міжэрыцкай, школе ён навучаўся 2 гады. Валодзя пакінуў самыя прыемныя ўражанні аб сабе як аб вучні. Настаўнікам школы ён вельмі добра запомніўся сваімі прыкладнымі паводзінамі, прылежнымі адносінамі да вучобы. Асабіста я помню яго прыемную ўсмешку на пераменах, акуратна выкладзены варатнічок яго беласнежнай кашулі, яго смуглявы прыгожы твар, светлыя валасы. Добрасумленны, дружалюбны, заўсёды акуратны, падцянуты. Ён быў добрым, любячым і любімым сынам, братам і сябрам.

Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Мінскі энергетычны тэхнікум. З другога курса быў прызваны ў рады Узброеных Сіл.

Загінуў 19 кастрычніка 1982 года. Пахаваны на могілках роднай вёскі. Баявыя ўзнагароды: ордэн “Чырвонай зоркі” (пасмяротна), медаль “За баявыя заслугі”.

Сёння вельмі горка і балюча адчуваць, што Валодзі няма паміж намі.

1 верасня 1989 года на агульнашкольнай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі Уладзіміру Ляху.

27 лютага 1997 года – дзень прысваення школе імені Уладзіміра Ляха

Мы, настаўнікі і вучні, завяшчаем помніць Валодзю. Раней піянерскі атрад насіў імя Валодзі Ляха. І цяпер вучні хочуць быць падобнымі да яго, пішуць сачыненні пра Валодзю, пра яго подзвіг, вывучаюць яго кароткае, але яркае жыццё, афармляюць альбомы для школьнага музея, наведваць могілку, ускладваць кветкі.

Настаўніцкі калектыў удзячны пакойным бацькам Валодзі Лідзіі Эдуардаўне і Міхаілу Нікіфаравічу за тое, што яны выхавалі такога сына, які цаной свайго выратаваў жыццё сябра па службе.

Педагагічны калектыў школы і вучні будуць свята захоўваць памяць аб Валодзі, а ўсе справы прысвячаць яго імені.

Ветэран педагагічнай працы

Алена ХАЦЯН

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.