Весне не скажешь: «Подожди!»

Весне не скажешь: "Подожди!"

Хоць палеткі яшчэ пад снегам, хлебаробы раёна ўжо думаюць пра сяўбу. Яшчэ восенню ў гаспадарках спланавалі, дзе размесцяцца яравыя зерневыя і прапашныя культуры, вызначыліся з плошчамі. Пад яравую пшаніцу, напрыклад, адведзена 860 гектараў, ячмень – 4742, авёс – 505, трыцікале – 50, грэчку – 170 гектараў. Каб засеяць тэрыторыі, адведзеныя пад зерневыя і зернебабовыя, сельгаспрадпрыемствам спа-трэбіцца 2621 тона насення.

– У гаспадарках створаны яго дастатковы запас: з улікам страхавога і пераходнага фондаў, – адзначае начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Аляксандр Русак. – Нашай гатоўнасці да пасяўной вясна чакаць не будзе, таму аграном-дзяржаўны інспектар Марына Галянда і вядучы аграном-дзяржаўны інспектар Таццяна Дубовая ўважліва праверылі ўсе партыі насення на ўсходжасць, чысціню і вільготнасць. Па стане на 14 лютага яно прызнана кандыцыйным.

Весне не скажешь: "Подожди!"

А вось сітуацыя з насеннем мнагалетніх траў крыху іншая. Пры агульнай неабходнасці 68 т на праверку паступіла 52,4 т. У супрацоўнікаў інспекцыі няма прэтэнзій па колькасці і якасці насення да агранамічнай службы філіяла “Князева”, СВК “Галынка” і “Сынкавічы”. Астатнім гаспадаркам патрэбна паскорыць яго ачыстку і здачу на праверку.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.