Важен каждый голос

У нядзелю, 23 сакавіка 2014 года, адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання.   

Яшчэ да прыбыцця на выбарчы ўчастак зэльвенцы маглі пазнаёміцца з інфармацыяй аб кандыдатах у дэпутаты па сваіх акругах. Сёлета адпаведныя матэрыялы рассылаліся выбарчымі камісіямі разам з запрашэннем прыняць удзел у галасаванні.    

Аддаючы свой голас за кандыдатаў у дэпутаты, зэльвенцы тым самым пацвяр-джаюць, што гатовы прымаць удзел у вырашэнні надзённых праблем свайго населенага пункта. Менавіта на ўзроўні мясцовых Саветаў улада максімальна прыбліжана да простага чалавека, і ад дэпутата ў многім залежаць адносіны людзей да дзяржаўнай улады ў цэлым. Пагэтаму выбар-шчыкі галасуюць за тых, хто ўжо прадэманстраваў сваё нераўнадушша да праблем грамадзян, дабіўся поспехаў у прафесійнай дзейнасці, любіць сваю мясцовасць і яе жыхароў. 

Старшыня раённай выбарчай камісіі Святлана Ксянжук адзначае, што датэрміновае галасаванне праходзіць у спакойнай і добразычлівай атмасферы. На выбарчых участках актыўна працуюць назіральнікі, якіх сёлета ў раёне зарэгістравана 93. 

Паважаныя выбаршчыкі! Нагадваем, што сёння апошні дзень датэрміновага галасавання. Яно праводзіцца ў памяшканнях участковых камісій з 10.00 да 14.00  і  з 16.00 да 19.00. 

У асноўны дзень выбараў выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.

 

 

 

Важен каждый голос

Сям’я Броска прыйшла на Шапавалаўскі выбарчы ўчастак у поўным саставе. “Мы разумеем важнасць гэтай грамадска-палітычнай кампаніі, – гавораць Святлана і Вадзім, – таму і праяўляем грамадзянскую адказнасць і свядомасць. Да гэтага змалку прывучаем і сваіх дзяцей. Вылучыўшы свабодны час, вырашылі прагаласаваць датэрмінова. Кандыдата ў дэпутаты раённага Савета ведаем не па чутках. А з перадвыбарнай праграмай прэтэндэнта на мандат у абласны Савет дэпутатаў пазнаёміліся, прачытаўшы інтэрв’ю з ім у раённай газеце “Праца”. Спадзяёмся, што яны будуць дастойнымі народнымі выбраннікамі”.

На пытанне, чаго чакаеце ад будучых дэпутатаў, Броскі адказалі коратка, але ёмка: “Актыўных дзеянняў”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.