Валанцёры Чырвонага Крыжа сустрэлі Новы год з дабрынёй

Валанцёры Чырвонага Крыжа з ініцыятыўнай групы “Да даўгалецця праз рух”, што дзейнічае пры аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, правялі акцыю “У Новы год – з дабрынёй”.

Неабыякавыя да лёсу самотных людзей зэльвенцы наведалі пажылых і інвалідаў, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў в.Мадзейкі. Віншаванні Дзеда Мароза і салодкія падарункі, а таксама майстар-клас па вырабе навагодніх упрыгожванняў – усё гэта дапамагло стварыць у пажылых людзей святочны настрой.

У акцыі прыняла ўдзел дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Наталля Глушэня.

– Новы год і Каляды – сямейныя святы. Хочацца, каб пажылыя людзі, якія па розных абставінах аказаліся без родных і блізкіх, у гэтыя перадсвяточныя дні не адчувалі сябе забытымі, пакінутымі без клопату і ўвагі, – лічыць Наталля Сяргееўна.

????????????????????????????????????
Вам может быть интересно

Комментарии отключены