В Зельве выступил духовой оркестр Гродненского областного управления МЧС РБ

На сцэне – духавы аркестр З мэтай папулярызацыі прафесіі выратавальніка перад Зэльвенскімі школьнікамі выступіў духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 


У раённым Доме культуры сабраліся вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ. 
Напачатку канцэртнай праграмы выступіў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Грабун. Ён падвёў вынікі раённага конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей” і ўручыў дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам.
Эстрадна-духавы аркестр пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС РБ быў заснаваны ў ліпені 2000 года. На сённяшні дзень у складзе калектыву 21 выканаўца рознай катэгорыі: як прафесіяналы, так і музыканты-аматары. Аркестр заваяваў папулярнасць сярод жыхароў горада Гродна і раёна. Свае яркія нумары дэманструе на рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх мерапрыемствах, у працоўных калектывах, установах адукацыі і культуры, а таксама ў органах, падраздзяленнях і арганізацыях сістэмы МНС. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях. Прызнаваўся дыпламантам многіх з іх.
Зэльвенскіх слухачоў музыканты радуюць ужо трэці раз. І, па словах мастацкага кіраўні-ка Вячаслава Матука, іх кожны раз сустракаюць вельмі прыветліва, застаюцца пад вялікім уздзеяннем ад пачутага. выступленне артыстаў эстрадна-духавога аркестра вельмі спадабалася ўсім прысутным. А пасля канцэрта многія юнакі доўга размаўлялі з супрацоўнікамі РАНС аб умовах паступлення ва ўстановы МНС.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.