В Зельве ведётся реконструкция улиц Чапаева и Булака

З кожным годам Зэльва становіцца больш камфортнай і ўтульнай для пражывання. І гэта не можа не радаваць яе жыхароў. Прыемныя ўражанні ад наведвання гарадскога пасёлка застаюцца і ў нашых гасцей. У гэтым, безумоўна, вялікая заслуга мясцовай улады, непасрэдна старшыні райвыканкама Яна Пальчыса. Дзякуючы яго ініцыятыве добраўпарадкаваны мікрараён “Паўднёвы”, наведзены парадак ля шматпавярховых дамоў (з’явіліся зялёныя газоны, дзіцячыя пляцоўкі, паркоўкі для аўтамабіляў і г.д.). Зараз распачата рэканструкцыя вуліц Чапаева і Булака.

 

В Зельве ведётся реконструкция улиц Чапаева и  Булака

 

В Зельве ведётся реконструкция улиц Чапаева и  Булака

 

Па вуліцы Чапаева акрамя пракладвання пешаходных дарожак, асфальтавання праезнай часткі, пад’ездаў да дамоў, расшырэння стаянкі для аўтамабіляў будзе заменены ўчастак цеплатрасы.
Асабліва вялікі аб’ём работ прадстаіць выканаць рамонтнікам на адной з самых ажыўленых вуліц пасёлка–Булака. Як паведаміў галоўны архітэктар раёна Уладзімір Нагорны, у першую чаргу тут будзе праведзена замена старога вода-праводу–асноўнай артэрыі забеспячэння райцэнтра вадой. У выніку даволі працяглага тэрміну эксплуатацыі трубы састарэлі, што адмоўна адбівалася на надзейнай і якаснай падачы вады спажыўцам. У сувязі з пракладваннем водаправоду на пэўны час з’явяцца нязручнасці ў жыхароў вуліцы Булака і суседніх: да 24 жніўня будзе адключана вада. Штодзённа з 18.00 да 20.00 па графіку будзе арганізаваны яе падвоз. Хочацца, каб людзі з разуменнем аднесліся да ўзнікшых праблем, таму што ўсё гэта робіцца для паляпшэння іх умоў пражывання. На дадзеным аб’екце таксама будзе праве-дзена замена апор і ліній электраперадач, з’явяцца новыя пешаходныя дарожкі і бу-дзе пакладзена асфальтабетоннае пакрыццё.
Пракладванне вода-праводу вядзе вытворчае падраздзяленне прадпрыемства меліярацыйных сістэм пад кіраўніцтвам інжынера Віктара Болціка.
– Нам неабходна пракласці 660 метраў водаправодных труб,– адзначыў спецыяліст службы.–Спачатку правялі падрыхтоўчыя работы: убралі старое асфальтабетоннае па-крыццё. На гэтых работах у нас былі заняты экскаватаршчык Васіль Голуб, машыніст пагрузчыка Іосіф Яскевіч і вадзіцель Генадзь Сушчэвіч. Пракладванне водаправоду па гэтай вуліцы– даволі працаёмкая і складаная работа. Побач з трасай прахо-дзяць газаправод і падводы да жылых дамоў, а таксама кабелі сувязі і электраперадач. Пагэтаму траншэю прыходзіцца капаць асцярожна, каб не па-шкодзіць камунікацый. На некаторых участках толькі верхні слой здымаем экскаватарам, а далей капаем уручную. На месцах правядзення работ пастаянна прысутнічаюць прадстаўнікі раённага вузла электрасувязі і цэха газавай гаспадаркі. На пракладцы водаправоду заняты Андрэй Чак, Мікалай Коўш, Андрэй Калбаска.
Тут жа працуюць і работнікі ўчастка кацельняў і ацяпляльных сістэм прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
– Ужо заменена 186 метраў цепласетак,– гаворыць начальнік участка Генадзь Арочка.– Рэканструкцыя ўсяго запланаванага ўчастка да-зволіць павысіць надзейнасць падачы цяпла спажыўцам і знізіць страты.
Пасля завяршэння вышэй названых работ распачнуць свае дзеянні дарожнікі.
На здымках: вядзецца рэканструкцыя вуліцы Булака. 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.