В Зельве прошли Сакавіны

Все мы родом из детства

Няма даражэй на свеце Сустрэч, Чым на родным ганку…
Гэтыя радкі з верша “Сустрэча” Уладзіміра Мазго найбольш яскрава перадаюць той настрой, з якім паэт штогод прыязджае на родную Зэльвеншчыну на свята паэзіі і музыкі “Сакавіны”. Кожную вясну ён не толькі знаёміць нас са сваімі літаратурнымі навінкамі, але і дорыць незабыўныя хвіліны зносін з цудоўнымі творцамі. Гэта дзякуючы яму Зэльву наведалі вядомыя беларускія паэты і празаікі Уладзімір Марук, Алег Елісеенкаў, Мікола Маляўка, Уладзімір Саламаха, Рагнед Малахоўскі, Міхась Пазнякоў і іншыя.

Сёлета разам з Уладзімірам Мазго да нас завітаў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп. Многае яднае гэтых вядомых літаратурных асоб. Абодва пішуць як для дарослых, так і для дзяцей, маюць вялікі вопыт работы ў розных выдавецтвах. Амаль равеснікі – яны нарадзіліся ў цудоўным месяцы сакавіку, таму свята Сакавіны для іх асабліва адметнае.

Все мы родом из детства

Але ёсць яшчэ і самае галоўнае, тое, што трымае ў палоне як аднаго, так і другога, – гэта бязмежная любоў да беларускага мілагучнага слова, да паэзіі. Віктар Шніп, напрыклад, пра свой “добраахвотны палон” сказаў так: 
Я кляў яе, і ёй маліўся шчыра,
Уцёкшы ад яе, шукаў ізноў.
– Нашто мяне
ў палон ты заманіла?
– Цябе ніхто не гнаў.
Ты сам прыйшоў.
Уладзімір Мазго, наогул, прызнаецца:
Запаланіла ты душу,
Запаланіла.
Не саграшу,
калі скажу:
Сусвет адкрыла…
Сталічных гасцей традыцыйна віталі ў раённым Доме культуры. Тут сабраліся вучні школ, настаўнікі, работнікі ўстаноў культуры, моладзь, члены літаратурнага аб’яднання “Зоры над Зальвянкай”. Пачаць імпрэзу было даверана малодшым школьнікам. У іх дзіцячым непаўторна выразным выкананні прагучалі вершы Уладзіміра Мазго і Віктара Шніпа, што прыемна ўразі-ла творцаў.

Все мы родом из детства

З асаблівым хваляваннем ад пачутых радкоў Уладзімір Мазго прызнаўся, што кожны год з вялікім задавальненнем прыязджае ў Зэльву на Сакавіны. Зэльвенская зямля для яго – святая, бо тут ён нарадзіўся, закончыў сярэднюю школу, упершыню навучыўся плаваць у рацэ Зальвянка… Шмат чаго першага адбылося тут. Пагэтаму родная зямля абавязвае яго быць удзячным любаму кутку бацькоў. 
Зараз, далёка вядомы за межамі сваёй малой радзімы, паэт успомніў аб тым, што яго першы верш быў апублікаваны на старонках раённай газеты “Праца”. Гэта была своеасаблівая пляцоўка для далейшага творчага шляху.
Зараз Уладзімір Мазго працуе намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”. У яго па-ранейшаму цікавае, напоўненае творчымі планамі жыццё. З пачатку 2013 года ён з’яўляецца старшынёй секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Значнай падзеяй для аўтара стаў выхад у свет у 2012 годзе яго дзвюх кніг для дзяцей “Лепшыя сябры” і “Загадкавая азбука”. Рыхтуецца да друку новая кніга паэта.
Уладзімір Мінавіч расказаў, што зараз рэдка звяртаецца да песеннага жанру, але развітвацца з ім не спяшаецца. Тым больш яго сябры – кампазітары і выканаўцы – абяцалі не толькі напісаць музыку і выканаць песні на словы паэта, але і наведаць у недалёкім будучым зэльвенскія Сакавіны. Паэт прапанаваў зэльвенцам паслухаць яго вершы, якія, у свой час, зацікавілі кампазітараў і па сённяшні дзень гучаць, як песні.

Все мы родом из детства

Уладзімір Мазго расказаў аб літаратурнай дзейнасці часопіса “Полымя”, нагадаў, што сёлета ў лютым выйшаў тысячны нумар. На яго старонках былі апублікаваны творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў, у тым ліку і Віктара Шніпа, які з задавальненнем прыняў запрашэнне Уладзіміра Мінавіча пабываць на зэльвенскіх Сакавінах.
Перад тым, як чытаць свае вершы, Віктар Анатолье- віч вельмі цікава расказаў прысутным пра сваё дзяцінства, гісторыю першага кахання, першыя літаратурныя спробы школьным узросце, падарожжа на радзіму Янкі Купалы – у Вязынку, у Ракуцёўшчыну – Максіма Багдановіча.
Віктар Шніп гаварыў аб тым, што яго цікавяць розныя тэмы. Праўда, у апошні час вельмі мала ўвагі ўдзяляе дзіцячай тэматыцы. Але выдатнае выступленне зэльвенскіх хлопчыкаў і дзяўчынак ускалыхнула душу паэта, і гэта паслужыць, як прызнаўся паэт, штуршком да напісання вершаў для дзяцей.
Віктар Анатольевіч – цудоўны песеннік. Усім вядомыя песні на яго словы “А ў гасцях”, “Усе мы родам з дзяцінства” гучаць у выкананні нашых беларускіх спевакоў.
Аўтар прачытаў некалькі сваіх вершаў на тэму кахання, сэнсу жыцця, адказаў на пытанні прысутных, а таксама пажадаў маладым людзям не баяцца прызнавацца ў сваіх пачуццях і дарыць каханым не толькі кветкі, але і вершы.
У фае Дома культуры паэты звярнулі ўвагу на выставу “Госці зэльвенскіх Сакавін”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі пастараліся сабраць кнігі паэтаў, якія ў розныя гады былі ўдзельнікамі вясновага свята.
На памяць аб сустрэчы арганізатары мерапрыемства падарылі гасцям сувеніры і шчыра падзякавалі за атрыманую радасць ад пачутых са сцэны твораў. Як заўсёды, творцы пакінулі свае найлепшыя пажаданні і аўтографы ў кнігах для чытачоў бібліятэк.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.