В Зельве открылся новый магазин

На вуліцы Вакзальнай побач з цэхам хлеба-булачных вырабаў (на месцы былога кіёска) з’явілася новая гандлёвая кропка Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абл-спажыўтаварыства – магазін “Лакомка”. 

 

 В Зельве открылся новый магазин  

 

Цяпер усе неабходныя прадукты зэльвенцы, якія пражываюць паблізу, могуць набыць тут. У памяшканні ўстаноўлена новае гандлёвае абсталяванне, што дазволіла павялічыць колькасць рэалізуемых харчовых тавараў. Як адзначыла прадавец Валянціна Сярко, з першых дзён работы гандлёвай кропкі што-дзённая выручка павялічылася больш чым у два разы.
—Для нас, пенсіянераў, адкрыццё гэтага магазіна стала сапраўдным падарункам,—выказвае задавальненне жыхарка Зэльвы Яніна Ган.
Варта адзначыць, што хутка ў Зэльве з’явіцца сучасны магазін па вуліцы Шашэйнай “Родны кут” – будаўнічыя работы тут набліжаюцца да завяршэння. Пачалася рэканструкцыя харчовага магазіна №3 па вуліцы 50 год УЛКСМ. Гэтай гандлёвай кропцы таксама будзе нададзены сучасны выгляд.
На здымках: новы магазін “Лакомка” запрашае за пакупкамі.  

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.