В загсе торжественно зарегистрировали новорожденных жителей Зельвы

З прыходам на свет маленькага чалавека жыццё яго бацькоў напаўняецца сэнсам, з’яўляюцца новыя абавязкі, пачуццё адказнасці. Яны клапоцяцца аб нованароджаным, разам робяць першыя крокі, вучацца вымаўляць першыя словы. У выхаванне свайго дзіцяці бацькі ўкладваюць усю душу.

 

  В загсе торжественно зарегистрировали новорожденных жителей Зельвы

 

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў аддзеле загс райвыканкама адбылася знамянальная падзея: рэгістрацыя траіх нованароджаных. Анастасія і Яўгеній Досты прыйшлі сюды ўжо другі раз: цяпер, каб зарэгістраваць нараджэнне дачушкі Ксеніі (сыну Мікіце другі гадок). У сям’і Вольгі і Аляксея Шавердзіных двайняты Арцём і Кірыл–першынцы. Раздзяліць з імі радасную падзею прыйшлі іх сябры і бацькі.
У пачатку цырымоніі начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Алена Агей расказала прысутным біблейскую гісторыю, як Бог благаславіў нараджэнне першага дзіцяці і з тых пор цалуе кожнае малое, дорачы яму шчаслівы лёс.
Пасля Алена Уладзіміраўна нагадала маладым бацькам, як два гады назад для іх гучаў вальс Мендэльсона, віншаванні бацькоў, сваякоў, пажаданні доўгага і шчаслівага сумеснага жыцця. І вось адбылася шчаслівая падзея –іх сем’і папоўніліся дзеткамі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы бацькі паставілі подпісы ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні. Алена Агей уручыла ім першы ў жыцці іх дзяцей дакумент–пасведчанне аб нараджэнні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Родныя павіншавалі маладых татаў і мамаў, пажадалі ім міру і любові, дастатку і дабрабыту, а дзецям–расці здаровымі і шчаслівымі.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.