В учреждениях образования Зельвенщины проходят профориентационные встречи

4060

Кім стаць? Якую прафесію выбраць? Прыходзіць час, калі гэтыя пытанні ставіць перад сабою кожны выпускнік школы. Дапамагчы старшакласнікам прыняць правільнае рашэнне ў вызначэнні свайго прафесійнага “я” заклікана праводзімая ў школах прафарыентацыйная работа. З мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ўжо не адзін год наладжана супрацоўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму з многімі навучальнымі ўстановамі не толькі вобласці, але і рэспублікі.
Дакладная інфармацыя – вось што патрэбна будучым абі-турыентам для свядомага выбару прафесіі. Ёсць шмат крыніц, адкуль можна атрымаць па-трэбныя звесткі. Аднак найбольш запатрабаванымі сярод выпускнікоў з’яўляюцца прафарыентацыйныя кансультацыі, у ходзе якіх яны сустракаюцца з прадстаўнікамі ПТНУ, ССНУ, ВНУ. Інфармацыя пра прафесіі, па якіх вядзецца падрыхтоўка, конкурсы па спецыяльнасцях, правілы і ўмовы залічэння, тэрмін навучання, магчымасці далейшага праца-ўладкавання, запатрабаванасць прафесіі на рынку працы як у цэлым па краіне, так і ў нашым рэгіёне, сацыяльная інфра-структура навучальнай установы – будучыя абітурыенты традыцыйна задаюць гэтыя і іншыя пытанні, разумеючы, што пры паступленні важна ўлічыць усе акалічнасці.
Прафарыентацыйныя кансультацыі актыўна прайшлі на Зэльвеншчыне і сёлета. 27 лютага ў СШ № 3 г.п. Зэльва для вучняў 9–11 класаў школ і гімназій раёна і іх бацькоў былі арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Гродзеншчыны. Са сваімі навучальнымі ўстановамі прысутных пазнаёмілі выкладчыкі, майстры вытворчага навучання і навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, тэхналагічнага каледжа, прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну, прафесійна-тэхнічнага каледжа камунальнай гаспадаркі, гандлёвага каледжа Белкаапсаюза, прафесійнага каледжа імя І. Шчаснага (усе каледжы знаходзяцца ў г.Гродна), Нава-грудскага аграрнага каледжа, Ваўкавыскага будаўнічага прафесійнага ліцэя, Бераставіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Слонімскага прафе-сійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскага палітэхнічнага прафе-сійнага ліцэя, Баранавіцкага кале-джа лёгкай прамысловасці імя
В. Чарнышова.
12 сакавіка ў СШ № 3 г.п. Зэльва выпускнікі школ раёна і іх бацькі сустрэліся з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў: Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Акрамя таго, у сустрэчы прынялі ўдзел госці з г.Ваўкавыска, якія прадставілі дзяржаўны аграрны каледж і тэхналагічны каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”.
Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марына Сіцько расказала пра магчымасць атрымання мэтавага накіравання на падрыхтоўку па спецыяльнасцях агарарнага профілю.
Прадстаўнікі навучальных устаноў паказалі відэафільмы, прэзентацыі, раздалі выпускнікам, бацькам і педагогам раёна рэкламную прадукцыю і буклеты пра навучальныя ўстановы, адказалі на пытанні будучых абітурыентаў.
Уразіла вучняў нашага раёна выстава работ, падрыхтаваная навучэнцамі Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафе-сійнага ліцэя. Старшакласнікі змаглі пераканацца, што выпускнікі ліцэя маюць выдатныя практычныя ўменні, якія дазваляюць ім быць канкурэнтаздольнымі на рынку працы.
Майстар-класы па спецыяльнасцях “цырульнік”, “майстар па манікюры” і “швачка” правялі прадстаўнікі Слонімскага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, “швачка-дызайнер, тэхнолаг”, “аператар ЭВМ” і “праграміст” – Гро-дзенскага кале-джа тэхнікі, тэхналогій і дызайна, “повар, кандытар” – Бераставіцкага сель-скагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Змястоўным атрымалася выступленне агітбрыгад Гро-дзенскага дзяржаўнага прафе-сійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, Бераставіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Слонімскага прафе-сійна-тэхнічнага каледжа сель-скагаспадарчай вытворчасці, Слонімскага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, Гродзенскага гандлёвага каледжа Белкаап-
саюза.
Выпускнікі даведаліся аб тым, што навучэнцы ПТНУ, ССНУ, ВНУ маюць магчымасць развіваць свой творчы патэнцыял: яны займаюцца ў гуртках мастацкай самадзейнасці, наведваюць аб’яднанні па інтарэсах, прымаюць удзел у разнастайных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.
Пры выбары прафесіі і спецыяльнасці, акрамя жадання, трэба ўлічваць і магчымасці далейшага працаўладкавання, неаднаразова падкрэслівалася ў ходзе прафарыентацыйных мерапрыемстваў. На рынку працы ў Зэльвенскім раёне запатрабаваны механізатары, электраманцёры, токары, прадаўцы, швачкі. Таксама патрабуюцца ўрачы, псіхолагі, высокакваліфікаваныя спецыялісты для сельскай гаспадаркі: аграномы, заатэхнікі, інжынеры. Прадстаўнікі службы занятасці заклікалі абітурыентаў звярнуць увагу на гэтую акалічнасць пры выбары прафесіі і спецыяльнасці.
Жанна Кедала, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.