В торжественной обстановке в Зельве прошел выпускной бал

757 Зэльвенскія адзінаццацікласнікі развіталіся са школай. На раённым выпускным балі яны, мілавідныя дзяўчаты і статныя хлопцы, у апошні раз былі ў ролі школьнікаў. Ніхто з іх яшчэ не ведае, як складзецца жыццё, куды прывядзе лёс. Аднак несумненна адно – у памяці застануцца праведзеныя разам гады вучобы. Нагадваць аб гэтым будуць фотаздымкі і відэазапісы, на якіх яны – вясёлыя, бесклапотныя, крыху разгубленыя і ўсхваляваныя… Але пакуль выпускнікі аб гэтым не думаюць. Прымаюць словы наказаў і слушныя парады на будучыню ад сваіх родных і блізкіх, дырэктароў устаноў адукацыі, класных кіраўнікоў, настаўнікаў, прадстаўнікоў мясцовай улады. Кранальныя ўступныя словы вядучых Крысціны Чура і Максіма Каленкі – і на святочна ўпрыгожаную цэнтральную плошчу пасёлка пад апладысменты прысутных запрашаюцца галоўныя героі ўрачыстасці. Прыгожа апранутыя, яны ловяць на сябе погляды акружаючых, кожны з якіх прыгадвае свае лепшыя школьныя гады. Ганаровага права падняць Дзяржаўны сцяг нашай краіны ўдастоены стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў Святлана Ленец (Князеўская гімназія) і прызёр рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове Ганна Семяняка (гімназія №1). З віншавальнымі словамі да моладзі звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Гэты навучальны год, адзначыў Ян Станіслававіч, быў надзвычай плённым: 14 залатых медалёў, 36 Пахвальных лістоў “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў”. За курс базавай школы 13 вучняў атрымалі пасведчанне з адзнакай. 11 выпускнікоў сталі пераможцамі абласных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый. Ёсць поспехі ў алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Дасягнуць такіх вынікаў юнакам і дзяўчатам дапамаглі іх мэтанакіраванасць, настойлівасць і працаздольнасць, а таксама педагогі. Кіраўнік мясцовай вертыкалі пажадаў кожнаму атрымаць годную прафесію і вярнуцца ў родны раён кваліфікаванымі спецыялістамі. Урачыстым момантам мерапрыемства стала ўручэнне залатых медалёў. Іх выпускнікі заслужылі сваім стараннем і плённай разумовай працай. Цырымонію ўзнагароджвання правёў старшыня райвыканкама Ян Пальчыс. Музычнае выступленне для галоўных герояў бала падрыхтавалі выпускнікі дзіцячага сада №4. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамаглі ім яшчэ раз на некалькі хвілін акунуцца ў чароўны свет дзяцінства. Сімвалам урачыстасці сталі выпушчаныя паветраныя шары, якія імкліва ўзнімаліся ў блакітнае неба і абяцалі выпускнікам-2014 поспех і ажыццяўленне ўсіх іх самых запаветных мараў. Затым, нібы матылькі, закружыліся ў развітальным школьным вальсе юнакі і дзяўчаты, дорачы акружаючым свае шчырыя ўсмешкі. Каб падтрымаць традыцыю, якая склалася на Зэльвеншчыне, маладыя людзі накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Яны ўсклалі кветкі і памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. Прысутным ветэранам выказалі ўдзячнасць за шчаслівае сённяшняе жыццё. Святочная дзея працягнулася ў раённым Доме культуры, дзе яшчэ шмат сюрпрызаў чакала віноўнікаў вечара. З прывітальнай прамовай да іх звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. Ён выказаў надзею, што атрыманыя трывалыя веды дапамогуць учарашнім школьнікам выбраць правільны жыццёвы шлях. Пераможцам абласных, рэспубліканскіх алімпіяд і канферэнцый Сяргей Мікалаевіч уручыў грашовыя прэміі. Шмат цёплых слоў адрасавалі выпускнікам старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Жанна Сліж, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук, дырэктары дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзій Галаско, фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра Іван Мацюк і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ігар Кулеш. З іх рук дыпломы, граматы і памятныя падарункі атрымалі тыя юнакі і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў творчасці, спорце і грамадскай дзейнасці. Выпускнікі паабяцалі не забываць сваіх аднакласнікаў і педагогаў, часта наведвацца ў родныя навучальныя ўстановы. Далі клятву быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Свае школьныя традыцыі перадалі падлеткам, якія сёлета ўпершыню сядуць за парты. Музычныя нумары ў гэты дзень дарылі як самі выпускнікі, так і іх настаўнікі, сябры, самадзейныя артысты РДК, вучні дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1. З захапленнем сачылі гледачы за выкананнем фармальных практыкаванняў спартсменамі клуба каратэ “Фудасін”. Праграма балю атрымалася цікавай і насычанай дзякуючы сцэнарнай распрацоўцы работнікаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На гэтым свята не закончылася – яно працягнулася ў навучальных установах. У добры шляхі, выпускнікі 2014 года! Наталля Мацюк.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.