В спортивно-туристических соревнованиях определены лучшие

У паркавай зоне г.п.Зэльва адбыўся 3-і заключны фінальны этап раённых спартыўна-турыстычных спаборніцтваў, якія былі прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

 

В спортивно-туристических соревнованиях определены лучшие

 

В спортивно-туристических соревнованиях определены лучшие

 

Пачаліся спаборніцтвы з урачыстага пастраення на пляцоўцы каля помніка загінуўшым воінам і партызанам. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько. Права ўзняць дзяржаўны сцяг было прадастаўлена капітанам каманд. Затым галоўны суддзя спаборніцтваў Анатоль Базыльчык і начальнік цэнтра турызму і краязнаўства Валянціна Духцік пазнаёмілі прысутных з умовамі заключнага этапу спаборніцтваў і пажадалі ўсім удалых стартаў.
Спаборніцтвы, ці, дакладней, прыгодніцкія гонкі, складаліся з васьмі тэхнічных этапаў, для праходжання якіх удзель-нікам спатрэбілася прыкласці нямала фізічных намаганняў, спецыяльнай падрыхтоўкі, вытрымкі і смеласці. Яшчэ большага экстрыму надало халоднае з моцным ветрам надвор’е. Спаборніцтвы пачалі самыя падрыхтаваныя спартсмены–выхаванцы турыстычнага клуба “Надзея” Ялуцавіцкай базавай школы. Дарэчы, сёлета клубу споўнілася пятнаццаць гадоў. На працягу свайго існавання яго выхаванцы па-спяхова выступаюць на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных накірунках спартыўнага турызму. У гэтым вялікая заслуга аднаго з вялікіх прыхільнікаў такога захапляльнага віду спорту– настаўніка фізкультуры школы Анатоля Базыльчыка.
Этапы фінальных спаборніцтваў былі даволі складаныя нават для падрыхтаваных спартсменаў. Вельмі цікава было назіраць, як хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай спецыяльнай турыстычнай амуніцыі падымаліся на вышыню. Затым, нібы канатаходцы, па нацягнутых на вышыні пяці метраў вяроўках праходзілі амаль стометровую дыстанцыю, рабілі хуткі спуск і беглі да наступнага этапу, дзе зноў жа па нацягнутых вяроўках пераадольвалі водную перашкоду, падымаліся па крутым склоне і там, на вяршыні, з дапамогай компасу вы-значалі азімут. І гэта далёка не поўны пералік перашкод, праз якія прыйшлося прайсці ўдзельнікам спаборніцтваў. Канешне, на самых складаных этапах суддзі сачылі за выкананнем патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Паспяхова пера-адолелі ўсе восем этапаў толькі тыя спартсмены, якія мелі выдатную фізічную і спецыяльную турыстычную падрыхтоўку, на пастаянных напружаных трэніроўках адточвалі сваё майстэрства. Першыя месцы па суме трох этапаў гонак занялі Вікторыя Ксянжук (гімназія №1) і Аляксей Мятлюк (Ялуцавіцкая БШ), другімі сталі Бажэна Леўчык і Яўген Малашчонак (Князеўская гімназія), трэцімі– Хрысціна Рудая (Князеўская гімназія) і Аляксандр Мятлюк (Ялуцавіцкая БШ).
У агульнакамандным заліку пераможцай прызнана каманда Ялуцавіцкай БШ. Другое месца заняла каманда Князеў-скай гімназіі, трэцяе–гімназіі №1.
– З кожным годам,–адзначае Анатоль Базыльчык,– усё большая колькасць падлеткаў удзельнічае ў прыгодніцкіх гонках: веласіпедысты імкнуцца паказаць сваё майстэрства на веласіпедных этапах, горныя турысты і альпіністы дэманструюць выдатныя навыкі работы з вяроўкамі, арыенціроўшчыкі ўмела абыходзяцца з картай і компасам. Але самае галоўнае: прыгодніцкія гонкі дазваляюць выяўляць моцныя і слабыя бакі іх удзельнікаў, шукаць шляхі да самаўдасканалення– як фізічнага, так і духоўнага. 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.