В СПК «Сынковичи» заготовка кормов доверена ответственным работникам

На сенажацях усё напоўнена водарам майскай травы. Ім пахне паветра, зямля, рукі механізатараў. Менавіта ад праца-здольнасці гэтых самых рук залежыць, наколькі ўпэўнена грамадскі статак раёна ўвойдзе ў наступную зімоўку, рацыён кармлення жывёлы і ў выніку – колькасць атрыманай прадукцыі жывёлагадоўлі.

 

В СПК "Сынковичи" заготовка кормов доверена ответственным работникам

В СПК "Сынковичи" заготовка кормов доверена ответственным работникам

В СПК "Сынковичи" заготовка кормов доверена ответственным работникам


Кіраўніцтва і механізатары СВК “Сынкавічы”, па ўсім відаць, разумеюць адказнасць корманарыхтоўчай кампаніі. Таму ў гэтыя дні на сенажацях сельгаскааператыва кіпіць работа.

–Травы першага ўкосу займаюць 1900 гектараў, – адзначае намеснік старшыні сельгаскааператыва Уладзімір Юч. –Для грамадскага статка неабходна нарыхтаваць 1362 т сена і 14990 т сенажу. Надвор’е можа змяніцца ў любы момант. Пагэтаму сітуацыя абавязвае дзейнічаць гібка і працаваць напружана.
Амаль увесь працоўны дзень Уладзімір Уладзіміравіч праводзіць на сенажацях. Ён назірае за работай падначаленых і непа-срэдна на месцы вырашае праблемныя пытанні.
Асноўная нагрузка ляжыць на плячах механізатараў з вялікім стажам работы. Сярод іх і Валянцін Парфенчык. 4 гады таму ў гаспадарку набылі 9-метровую ротарную касілку “Крона”, якая працуе ў шчэпе з “КЗР-10”. З таго часу Валянцін Аляксандравіч у перыяд корманарыхтовак заняты на гэтых агрэгатах і штодзённа перавыконвае заданні. Летась на збожжаўборачным камбайне “Лексіён-580” ён намалаціў звыш паўтары тысячы тон зерня.
Надзейна падрыхтавалі да работы навясную касілку Сяргей Скіруха, прэс-падборшчык– Аляксандр Садчанка, абмотчык рулонаў – Аляксандр Смаглей, граблі – Андрэй Ефімовіч, варушылку – Пётр Смаглей. Днямі ў гаспадарку набылі новыя 10-метровыя граблі “KUNG SKT-616”, іх даверылі механізатару Валерыю Кату. Усе разам яны нарыхтавалі 170 т якаснага сенажу ў палімернай плёнцы і 18 т сена.
У гаспадарцы загадзя падрыхтавалі сянажныя траншэі. З 22 мая тут прыступілі да нарыхтоўкі сенажу. На сённяшні дзень Сяргей Калодка на корманарыхтоўчым камбайне “Джон-Дзір” і Іван Мякеня на “Ягуары” здрабнілі і пагрузілі 250 тон зялёнай масы. Тэхнікі для яе адвозкі да месцаў захоўвання ў гаспадарцы хапае.
Уладзімір Уладзіміравіч запэўніў, што запланаваныя аб’ёмы работ павінны быць выкананы ў вызначаныя тэрміны.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.