В сельском хозяйстве – пора большого молока

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна перайшлі на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы, якое з’яўляецца не толькі перыядам вялікага малака, але і сур’ёзным экзаменам для работнікаў жывёдагадоўлі, таму што кожнае парушэнне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны адмоўна сказваецца на надоях. 

 

В сельском хозяйстве – пора большого молока  

 

Перадавая вытворчая практыка малочнай жывёлагадоўлі ў нашай краіне і за мяжой паказвае, што высокапрадукцыйныя пашы з’яўляюцца асновай павышэння эканамічнай эфектыўнасці вы-творчасці малака. Трава – найлепшы натуральны корм для буйной рагатай жывёлы, па ўтрыманні бялку і вітамінаў адпавядае ўсім яе запатрабаванням і забяспечвае больш высокія, у параўнанні з кармленнем канцэнтраванымі кармамі, надоі. Акрамя гэтага, трава ў 2–3 разы таннейшая за іншыя кармы, а пашавае ўтрыманне жывёлы спрыяе правільнаму і хуткаму яе росту і развіццю.
Першыя тыдні летне-пашавага перыяду паказалі, што ў тых сельгаспрадпрыемствах, дзе адказна падышлі да арганізацыі выпасу кароў, павялічылася прадукцыйнасць дойнага статка і вытворчасць малака. Сярод такіх гаспадарак – СВК “Галынка”, дзе штодзённа дзяржаве рэалізуецца 20190 цэнтнераў малочнай прадукцыі. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык павялічыўся на 740 цэнтнераў. Ад кожнай каровы тут атрымліваюць 12,9 кілаграма малака (прыбаўка 1,4 кілаграма).
– Малочнае пагалоўе гаспадаркі налічвае 1737 кароў, –расказвае намеснік старшыні па жывёлагадоўлі Уладзімір Бадзяк. – Буйная рагатая жывёла размешчана на 5 малочнатаварных фермах. Пашавы перыяд пачаўся 10 красавіка. Каровы хутка адаптаваліся, таму і надоі пайшлі ў бок павелічэння. Рацыён кармлення жывёл не абмяжоўваецца толькі травой – абавязкова дабаўляем у яго канцэнтраты і кармасумесі. Самыя высокія надоі на ферме “Дарагабушка” (загадчыца С.Л.Галаванава), дзе ад кожнай каровы штодзённа атрымліваюць 14,8 кіла-грама малака (на 1,3 кілаграма больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года). Найбольшая прыбаўка (+3 кг) да сярэднясутачнага надою на ферме “Груд” (загадчыца В.А. Савосік).
Разам з Уладзімірам Бадзяком пабывалі на фермах і пашах гаспадаркі. Адчуваецца, што пытанне арганізацыі выпасу жывёлы знаходзіцца на пастаянным кантролі заатэхнічнай службы гаспадаркі. Штодзённа раніцай па травастоі вызначаецца дзённая норма кармоў для жывёлы. Дойны статак пасецца на адве-дзеных і агароджаных для гэтага ўчастках. Тут жа ёмістасці з вадою, у кармушках – соль і патака, сена.
На ферме “Груд” пасля праведзенай рэканструкцыі адбыліся значныя змены. Сучасныя тэхналогіі, якія ўкараняюцца тут, дазволяць павялічыць вытворчасць малочнай прадукцыі, павысіць яе якасць, а таксама палепшыць умовы працы лю-дзей і ўтрымання жывёлы. Пасля праведзеных работ новы выгляд набыў кароўнік на 85 галоў, дзе працэсы кармлення і гноевыдалення сталі механізаванымі, а мікраклімат падтрымліваецца з дапамогай рэгулюемых штор. Каровы ў новым кароўніку знаходзяцца на бяс-прывязным утрыманні і на пашу не выганяюцца. Пабудаваны сучасны малочны блок, дзе ўстаноўлена тэхналагічнае абсталяванне нямецкай фірмы “Вестфалія”. У даільнай зале адначасова можна падаіць 32 каровы. Дзякуючы сучаснаму даільнаму і халадзільнаму абсталяванню значна палепшылася і якасць малака. Працэс рэканструкцыі працягнецца і сёлета. Намечана перавесці на сучасныя тэхналогіі яшчэ адзін кароўнік.
Пакідалі ферму і гаспадарку з прыемнымі ўражаннямі. Відавочна, што тут працуюць на добры вынік і прыкладаюць свае намаганні недарэмна.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.