В рамках поэтического тура «Под мирным небом Беларуси» на Зельвенщине побывали представители Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси

8136

На мінулым тыдні нашаму земляку, паэту, аўтару двух зборнікаў вершаў “На скрыжаванні” і “Зорка залатая” Валянціну Семяняку быў уручаны білет члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Павіншаваць з прыняццем у склад гэтай аўтарытэтнай пісьменніцкай арганізацыі і ўручыць Валянціну Міхайлавічу білет члена Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Зэльву пры-ехалі калегі па пяру з Гродзен-скага абласнога аддзялення на чале з яго старшынёй Людмілай Кебіч.
Святочная імпрэза прахо-дзіла ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, куды сабраліся аматары паэтычнага слова. Да прысутных звярнулася Людміла Кебіч, якая расказала аб тым, што абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў арганізавала спецыяльны тур грама-дзянскай паэзіі “Пад мірным небам Беларусі”. Сёлета ён прымеркаваны да 30-годдзя чарнобыльскай трагедыі, 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 71-й гадавіны Вялікай Перамогі. Кожны год для паездкі выбіраюцца розныя гарады. Сёлета ў красавіцкі маршрут тура ўключана Зэльва. І гэта не выпадкова. Па словах Людмілы Антонаўны, у абласным аб’яднанні лічаць зэльвенскую зямлю вельмі багатай на таленавітых людзей. Да творчасці Ула-дзіміра Мазго, Юркі Голуба, Ірыны Данік ставяцца з цікавасцю і павагай. А паэзію Валян-ціна Семянякі лічаць глыбокай і філасофскай.
Выступаючы перад аўдыторыяй, Валянцін Семяняка выказаў падзяку гасцям і ўсім, хто нераўнадушна ставіцца да яго творчасці. Аўтар плённа працаваў над першымі невялікімі па аб’ёме зборнікамі “Натхненне, вера і каханне” і “На скрыжаванні”, выдадзеннымі раённай бібліятэкай у 2006 – 2007 гадах. Шмат працы ўкладзена ў вершаваныя радкі, якія потым былі аб’яднаны ў агульны зборнік пад прыгожай назвай “Зорка залатая”. Выданне пабачыла свет у 2013 годзе.
Падчас сустрэчы аўтар прачытаў нямала вершаў, якія не ўвайшлі ў апошні зборнік. Гэта прысвячэнні жонцы, малодшай сястры, паэтычныя роздумы і жарты. Дарэчы, як заўважыла Людміла Кебіч, Валянцін Міхайлавіч вельмі сур’ёзна разважае над жыццём, абставінамі, у якія трапляюць людзі, мае свой погляд на тую ці іншую падзею. Таму яго прысвячэнні заслугоў-ваюць увагі.
Зразумела, аматарам паэтычнага слова было прыемна пазнаёміцца з творчасцю ўдзельнікаў патрыятычнага тура. Па-мужчынску цвёрда і ўпэўнена прагучалі вершы, якія прачыталі Пётр Сямінскі і Дзмітрый Радзівончык. Сваёй непаўторнай лірыкай пакарыла сэрцы слухачоў маладая паэтка Вікторыя Смолка. Зала не засталася раўнадушнай да паэзіі Людмілы Кебіч. З цікавасцю паслухалі землякі аўтара новага цыклу вершаў “Чарнобыльскі сшытак”, нашу зямлячку Ірыну Данік.
Сапраўднае свята паэзіі падарылі чытачам арганізатары мерапрыемства. Удзячная пуб-ліка атрымала аўтографы пісьменнікаў, пазнаёмілася з іх выданнямі і чакае новых сустрэч.
Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.