В Гродненской области создано 686 участков для голосования

Паводле інфармацыі сакратара Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Паўла Міхалюка, у вобласці створана 686 участкаў для галасавання па 13 акругах. Зарэгістравана 50 ініцыятыўных груп па падтрымцы прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Увогуле заяву на рэгістрацыю падалі на Гродзеншчыне 52 ініцыятыўныя групы, аднак 2 з іх сваю дзейнасць так і не распачалі. У адным выпадку заяву адклікалі, а ў другім у рэгістрацыі было адмоўлена з-за няправільнага афармлення дакументаў.

Сярод вылучэнцаў, чые інтарэсы прадстаўляюць ініцыятыўныя групы, 35 беспартыйных, 4 члены партыі БНФ, па 3 – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Ліберальна-дэмакратычнай партыі, па адным – Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай партыі «Зялёныя».
Калі ўсе жадаючыя трапіць у парламент здолеюць сабраць неабходную колькасць подпісаў у сваю падтрымку (не менш за 1000) і будуць зарэгістраваны, то, напрыклад, у Лідскай выбарчай акрузе №55 на дэпутацкі мандат будуць прэтэндаваць 5 чалавек, у Слонімскай №58 і Гродзенскай-Занёманскай №49 – па 6, у Гродзенскай-Цэнтральнай №51 –7.

Што тычыцца назіральнікаў за ходам выбарчай кампаніі, то зарэгістравацца пажадалі ўжо 27 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.
Па матэрыялах БелТА.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.