В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

Напярэдадні светлага свята Вялікадня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, члены клуба “Сярэбраная нітка” і ГА “БелТІЗ” завіталі ў госці да нашай зямлячкі, народнага майстра, паэта і музыканта Надзеі Салейка, якая пражывае зараз у Слонімскім раёне. Свой рознабаковы талент жанчына прысвячае людзям. Заўсёды з радасцю сустракае гасцей, дэманструе работы, дае майстар-класы, радуе ўласнымі песнямі і вершамі.

 

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

В гостях у народного мастера, поэта и музыканта Надежды Солейко

 

Мілавідная жанчына з прыветлівым позіркам адразу схіліла да цёплых зносін. Напачатку Надзея Пятроўна пазнаёміла нас са сваім дваром. Запрасіла зайсці ў драўляную альтанку, пасядзець на лавачках з карэнняў дрэў, пагушкацца на арэлях з лазы. А затым прадставіла нашай увазе экспазіцыю работ з прыроднага матэрыялу. Не пакінулі нікога раўнадушнымі вырабы з гліны, створаныя рукамі Надзеі Пятроўны, яе мужа і сына. Тым больш, што некаторыя з іх гучаць. Мы пачулі пералівістыя трэлі салаўя, нізкія гукі бычка і высокае гудзенне баранчыка. Майстрыха расказала, адкуль бяруцца ідэі, сюжэты і матывы, як ажыццяўляюцца задумы, прапанавала гасцям паспрабаваць сябе ў ролі званара, музыканта. А ў канцы экскурсіі правяла майстар-клас, падчас якога паказала, як узнікаюць гліняныя шэдэўры. 
Пазней нас чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: з заміраннем сэрца мы слухалі старадаўнія рамансы, духоўныя песні ў выкананні таленавітай гаспадыні. Вершы паэтэсы аб сэнсе быцця, сутнасці чалавечага жыцця, пакінутых і забытых старых хатах і вёсках напоўненыя глыбокім філасофскім сэнсам, прымушаюць задумацца, па-іншаму паглядзець на свет.
Вяртаючыся дадому, не маглі прамінуць Сынкавіцкую царкву, каб у чарговы раз пакланіцца яе святыням, памаліцца за сябе і сваіх блізкіх.
Завяршылася экскурсія наведваннем святой крыніцы ў вёсцы Сынкавічы.

Таццяна Мананнікава, 
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.