В гости к спасателям

В гости к спасателям

101… Усе добра ведаюць гэты нумар і тэлефануюць па ім, калі здараецца бяда. Вуч-ням 5–6 класаў Дзярэчынскага дз/с-СШ па-шчасціла яшчэ і пазнаёміцца з тымі, хто гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу, убачыць шмат цікавага і пачуць расказ пра службу выратавальнікаў.

Збіраючыся на экскурсію, некаторыя школьнікі жартавалі: маўляў, наўрад пачуем ці ўбачым нешта новае. Але, як аказалася, убачылі і пачулі… Сустрэча пачалася са знаёмства з дыспетчарскім пунктам, у які паступаюць званкі пра ўсе надзвычайныя здарэнні. Затым інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Болцік запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у вучэбны клас, дзе праводзяцца заняткі, службовыя нарады. Вучні даведаліся аб тым, як праходзяць дзяжурствы выратавальнікаў, трэніроўкі, адточванне баявых навыкаў. Асаблівым момантам экскурсіі стаў пад\’ём на вучэбную вежу і дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Дзеці ўбачылі ізаляцыйныя процівагазы, пажарныя рукавы і ствалы. Пашчасціла пасядзець унутры вялікай пажарнай машыны, прымерыць баявую экіпіроўку і тым самым уявіць сябе сапраўднымі выратавальнікамі. Ад такога захапляльнага занятку асабліва хлопчыкаў было не адцягнуць.

 

Уражанняў ад экскурсіі засталося шмат. Самае галоўнае, што школьнікам яшчэ раз нагадалі, як трэба паводзіць сябе з агнём і не дапусціць узнікнення пажару. Цяпер яны могуць навучыць правілам бяспекі іншых.

Без рубрики

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.