В д.Шауличи почтили память погибших во время Великой Отечественной войны

Амаль у кожнай вёсцы ёсць могілкі. На вялікі жаль, ёсць і могілкі вёсак. Аб знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускіх сёлах нагадвае мемарыяльны комплекс “Хатынь”: тут пахаваны ўрны з зямлёй спаленых у гады вайны вёсак Беларусі. Нашым жа землякам ніколі не забыць аб жудаснай трагедыі, што адбылася ў вёсцы Шавулічы Ваўкавыскага раёна 7 ліпеня 1943 года: у купальскую ноч у агні загінулі 336 жыхароў. Вёска Шавулічы была знішчана дашчэнту: акупанты расстралялі жыхароў, поўнасцю спалілі іх хаты і гаспадарчыя пабудовы. Цяпер на месцы былых дамоў толькі шапацяць лістотай бярозы. Курганы-ўзгоркі нагадваюць аб расстрэляных сем’ях. Перазвон званоў – знак таго, што крык, слёзы і людскія пакуты ніколі не забываюцца.

 

В д.Шауличи почтили память погибших во время Великой Отечественной войны

 

Памяць загінуўшых у Шавулічах ушаноўваецца штогадова. На літаратурна-музычную кампазіцыю, падрыхтаваную работнікамі Ваўкавыскага РДК, сабраліся прадстаўнікі райвыканкамаў, арганізацый і прадпрыемстваў Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў, родныя загінуўшых, жыхары суседніх вёсак. У склад зэльвенскай дэлегацыі ўвайшлі старшыня раённага савета ветэранаў В.А. Васіліцкі, ветэран вайны М.М.Кузняцоў, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў А.С.Вярстак, адказны сакратар райсавета Л.Г.Клімуць, старшыня Крамяніцкага сельсавета М.М.Сакалоўскі, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ю.В.Кулікоў і М.В.Сіцько. Мітынг пачаўся малебнам айца Сергія, настаяцеля храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы Ваўкавыскага благачынія. прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання, усклалі да помніка загінуўшым кветкі і вянкі.   

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.