Узнагародзілі тых, хто стварае камфорт

Узнагародзілі тых,  хто стварае камфорт

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія забяспечваюць утульнасць і камфорт нашага жыцця. 

Цёплыя віншаванні на ўрачыстым мерапрыемстве прымаў калектыў камунальнікаў. Дырэктар РУП ЖКГ Віталій Русак падвёў вынікі работы, назваў лепшыя падраздзяленні, працаўнікоў і ўручыў граматы перадавікам вытворчасці. Падзякі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь удастоены трактарыст Віктар Палтавец. Ганаровай граматай упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама ўзнагароджаны слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак Антон Мураўка, Граматай – 

вадзіцель Аляксандр Дзяміда, Па-дзячным пісьмом упраўлення – рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Наталля Шлык, Ганаровай граматай РУП ЖКГ – дыспетчар Людміла Канаховіч, слесар аварыйна-ўзнаўленчых работ Леанід Славінскі.

Віншуючы камунальнікаў са святам, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Валюк адзначыў важнасць  іх  справы і  пажадаў калектыву далейшай плённай працы. Дзмітрый Вацлававіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама электрагазазваршчыку Аляксандру Лабовічу, Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама – аператару Віктару Мацюку, Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – аператару кацельні Анатолію Хвату. 

Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адзначана намеснік галоўнага бухгалтара Марына Сёмуха. 

     ***

З добрым настроем сустрэлі сваё прафесійнае свята работнікі РУП бытавога абслугоўвання. Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай нагоды, дырэктар Васілій Кічук па-дзякаваў калектыву за плённую працу. Ён адзначыў, што дзякуючы напружаным намаганням усіх вытворчых падраздзяленняў, кожнага спецыяліста і рабочага прадпрыемства дынамічна развіваецца, дасягае добрых паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі і аказанні паслуг. Лепшым  работнікам Васілій Сяргеевіч уручыў узнагароды. Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў адзначана майстар прадзільнага цэха Марыя Пацалуйка, Ганаровай граматай ДУ “Гроднааблбыт” – майстар трыкатажнага цэха Ніна Генюш і прыёмшчыца заказаў КПП в.Дзярэчын Валянціна Дубатоўка.

сардэчна павіншавала калектыў з прафесійным святам намеснік старшыні райвыканкама Ганна 

Ярмола. Яна падзякавала бытавікам за плённую працу. Ганна Чаславаўна ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта вязальшчыцы трыкатажнага цэха Тамары Багдановіч, Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама – закройшчыцы Таццяне Сімак, Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў – цырульніцы Вользе Попка.

Прыгожымі песнямі і танцавальнымі нумарамі парадавалі камунальнікаў і бытавікоў работнікі раённага Дома культуры. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.