Уважаемые жители Зельвенского района!

Уважаемые жители Зельвенского района!

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь – важная веха ў развіцці беларускай дэмакратыі і фарміраванні грамадзянскага грамадства, адказны момант у жыцці кожнага грамадзя-ніна, надзеленага выбарчым правам.

Вынікам выбараў стане абнаўленне   Саветаў дэпутатаў – прадстаўнічых дзяр- жаўных органаў і асноўнага звяна сістэмы мясцовага самакіравання. Менавіта мясцовыя Саветы дэпутатаў разам з прафесіянальнымі саюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі з’яўляюцца апорай нашай дзяржавы. У межах сваёй кампетэнцыі яны вырашаюць пытанні мясцовага значэння з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, а таксама інтарэсаў насельніцтва.

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантаваны ўдзел грамадзян у кіраванні дзяржаўнымі справамі. Выбары даюць нам магчымасць выкарыстаць гэта права на практыцы, рэальна паўплываць на жыццё рэгіёна, выбраўшы дастойных суайчыннікаў у прадстаўнічыя органы ўлады.


ПАВАЖАНЫЯ ВЫБАРШЧЫКІ!

Заклікаем вас сумленна выканаць свой грамадзянскі абавязак, прыняць актыўны ўдзел у выбарах у Гродзенскі абласны, Зэльвенскі раённы і сельскія Саветы дэпутатаў. Разлічваем, як заўсёды, на вашу высокую палітычную культуру, грамадзянскую сталасць і актыўную жыццёвую пазіцыю.

Жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, новых по- спехаў у працы, вучобе, грамадскай дзей- насці, добрых спраў на карысць Айчыны.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ  

 РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Без рубрики

Присоединяйтесь к нашему каналу