Увага: конкурс! Праславім нашу Зэльву ў вершах і песнях.

Уладзімір Мазго, Юрка Голуб, Валянцін Семяняка, Алена Кароза, Ірына Данік, Ганна Гуліс… Зэльвенскі край багаты на мастакоў слова – таленавітых паэтаў. Гэты спіс можаце папоўніць і вы. Усім жадаючым прапануецца паўдзельнічаць у конкурсе на напісанне лепшага верша і песні, прысвечаных 760-годдзю Зэльвы.

Ужо стартаваў адборачны тур. Заключны пройдзе з 20 па 24 жніўня. Літаратурны твор павінен складацца не менш чым з двух куплетаў і прыпеву, адпавядаць тэматыцы і мастацкай выразнасці. Сярод асноўных крытэрыяў – меладычнасць, эмацыянальнасць, арыгінальнасць стылю і прыгажосць выканання. Вершы і песні дасылаюцца на адрас раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (г.п. Зэльва, вул. Савецкая, 34). Лепшыя творы будуць уключаны ў праграму святкавання юбілею пасёлка. Кантактныя тэлефоны: 2-51-08, 2-45-31, 2-54-23.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Татьяна says

    Возможность проявить свое творчество и признаться в любви родному краю

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.