Урадлівая глеба дае добры ўраджай

_MG_2483 _MG_2486 _MG_2495 _MG_2506 Земляробы СГФ “Дабраселецкі” першымі ў раёне ўбралі цукровыя буракі і цяпер завяршаюць іх здачу на буракапрыёмны пункт. – Цукровыя буракі ў нас сёлета добра ўрадзілі, – гаворыць галоўны аграном Мікалай Захарка. – Атрымалі па 400 цэнтнераў з гектара, што значна вышэй за мінулагодні паказчык. Свайго буракаўборачнага камбайна не маем, таму прыйшлося арэндаваць яго ў суседнім раёне. Пасля ручной дапрацоўкі “салодкіх каранёў” вядзём адпраўку іх на буракапрыёмны пункт. На па-грузцы задзейнічаны ветэран гаспадаркі – механізатар Мікалай Міхута. Добры ўраджай буракоў дасягнуты дзякуючы належнаму выкананню ўсіх тэхналагічных патрабаванняў, а таксама таму, што вялікае значэнне ў гаспадарцы надаюць назапашванню арганічных угнаенняў. Круглы год працуе звяно па іх вывазцы на палі. Стараннасцю вылучаюцца машыніст пагрузчыка Аляксей Жданюк, механізатары Іван Мазоль і Аляксандр Стасевіч. Дадатковую тэхніку для гэтай важнай справы выдзеліла кіраўніцтва “Гроднааблдарбуда”. Планамерныя работы дазваляюць уносіць дастатковую колькасць арганічных угнаенняў пад азімыя і яравыя культуры. У выніку павышаецца ўрадлівасць глебы, а значыць і ўраджайнасць вырошчваемых культур. На палетках правялі хімпраполку азімых зерневых, а рапс дадаткова апрацавалі фунгіцыдамі-ростарэгулятарамі. Для барацьбы з пустазеллем на 2030 га ўнеслі гліфасаты, з іх на 1360 га – пад прапашныя культуры. На гэтых важных работах заняты Міхаіл Захарка і Васілій Смурага. Штодзённа перавыконваюць нормы выпрацоўкі на ўздыме зябліва Іван Лухтан, Андрэй Клішчыц, Іван Захарка і Іван Шчурко. Пасля кароткай размовы з галоўным аграномам накіроўваемся на поле. Кукуруза ў гаспадарцы займае 1100 га. 160 га будзе ўбрана на зерне, астатнія – на сілас. На кукурузных плантацыях – сарты розных тэрмінаў спеласці. Такі падбор насення і правільная агратэхналогія вырошчвання да-зваляюць дасягаць стабільна высокай ураджайнасці. Трэба ад-значыць, што з кожнага гектара “каралева палёў” у сярэднім дае каля 300 ц зялёнай масы і 76 цэнт-нераў зерня. На кормаўборачным комплексе “Палессе” кукурузу на сілас убірае адзін з вопытных механізатараў Васілій Кароза. З ім сёлета давялося сустракацца на веснавых палявых работах і нарыхтоўцы кармоў. Нястомны працаўнік, прафесіянал з вялікай літары – так характарызуе мужчыну кіраўніцтва гаспадаркі. – На палях і сенажацях працую з вясны да позняй восені,– гаворыць Васілій Мікалаевіч. – Займаюся ворывам глебы, сяўбой, убіраю травы, а вось зараз – кукурузу. Канешне, цяжка працаваць па такім напружаным графіку. Але такая наша сялян-ская справа. Якасная і старанная праца добра аплачваецца. На другім полі кукурузу на сілас убіраў Аляксандр Квачанюк. Своечасова дастаўляюць зялёную масу на малочнатаварную ферму “Дабрасельцы” ва-дзіцелі Віктар Клішчыц, Юрый Урбановіч, Мікалай Міхальчык, Анатолій Бандык. Закладка сіласу вядзецца згодна з тэхналогіяй. Трамбуецца зялёная маса кругласутачна. Тут старанна працуюць механізатары Міхаіл Талай і Часлаў Бяляўскі. Кантроль за якасцю работ ажыццяўляюць спецыялісты ветэрынарнай службы. Уборка кукурузы на зерне даручана камбайнерам Юрыю Гоздзіку і Уладзіміру Калядзе. Камбайн абсталяваны спецыяльнымі адаптарамі для ўборкі гэтай культуры. Каб якасна весці вымалочванне зерня, прыходзіцца рухацца на самых нізкіх хуткасцях. – Зерне кукурузы і сілас з гэтай культуры з’яўляюцца важным складальнікам кармавога рацыёну жывёлы, – адзначае намеснік начальніка філіяла Васілій Бурдук. – Без гэтага не абысціся. Таму ўсе ўдзельнікі кормаўборачнай кампаніі добра разумеюць, што ад таго, колькі яны нарыхтуюць кармоў, настолькі бу-дзе сытнай зімоўка.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.