Упустишь время — нет наверстаешь

Ход рамонту тэхнікі ў сельгасарганізацыях раёна знаходзіцца на пастаянным кантролі інжынернай службы райсельгасхарчу. У пачатку новага года рэйдавая брыгада заглянула ў СВК “Бародзічы”.

Рамонт аўтамабіляў, трактараў і прычапнога інвентару ў гаспадарцы праводзіцца ў 4 рамонтных майстэрнях. Яшчэ восенню праведзена дэфектоўка сельскагаспадарчых машын. Распрацаваны і зацверджаны графік рамонту тэхнікі і ўмовы аплаты працы на гэты перыяд. Ёсць людзі і абсталяванне. Тым не менш, тэмпы рамонту тэхнікі нізкія.

Так, у рамонтнай майстэрні в.Бародзічы за два месяцы адрамантаваны толькі 3 культыватары. Ды і якасць работ жадае быць лепшай. Да гэтага часу не ліквідаваны недапрацоўкі па пастаноўцы на доўгатэрміновае захоўванне корманарыхтоўчых камбайнаў “КВК-800”, “КГ-10” і камбінаванага пасяўнога агрэгата “АПП-6Д”. Не наведзены належны парадак на тэрыторыі аўтагаража, стаянцы трактараў і аўтама-біляў. У рамонтнай зоне майстэрні недастатковае асвятленне. У Доме механізатара не абсталявана памяшканне для прыёму ежы.

 

У майстэрні в.Мадзейкі яшчэ ў лістападзе па-
стаўлены адзін агрэгат “Дыскапак”, але рамонт яго не вядзецца. У майстэрні в.Крывічы адрамантаваны адзін культыватар “КПС-6”, у рабоце знаходзіцца “АКШ-6”, аднак на момант праверкі рамонтам яго ніхто не займаўся. У майстэрні в.Залацеева адрамантаваны толькі культыватар “КПС-6”, да астатняй тэхнікі рукі пакуль што не даходзяць. А пара – упушчаны час цяжка навярстаць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.