Уладзімір МАЗГО. Вандроўка на кірмаш. Публіцыстычна-паэтычнае падарожжа

мужчиннна Аднойчы славуты Францыск Скарына сказаў: «Звяры, якія жывуць у лясах і пустынях, ад нараджэння ведаюць свае норы; птушкі, якія лятаюць у паветры, любяць свае гнёзды; рыбы, якія плаваюць у морах і рэках, чуюць свае віры; пчолы абараняюць свае вуллі; так і людзі да таго месца, дзе нарадзіліся і выраслі, вялікую ласку маюць». Можа таму, што я нарадзіўся і вырас у Зэльве, а можа, з нейкай іншай нагоды, але да гэтага маляўнічага зялёнага гарадка на беразе хуткаплыннай Зальвянкі ласку маю сапраўды вялікую. А хіба магчыма інакш?.. Любімая зямля спакон вякоў, Ты для мяне найлепшая на свеце. Натхняючы сяброў і сваякоў, Тут зоры над Зальвянкай ярка свецяць. Табе клянуцца сейбіт і паэт: Няма мілей нідзе кутка другога. Дарога, што адкрыла цэлы свет, Вяртаецца да роднага парога. Дзе віравалі ўчора кірмашы, Спявае сёння Зэльвенскае мора. Расці, квітней і мары калышы, Мой родны і любімы сэрцу горад. Колькі гадоў Зэльве?.. Адказаць на гэта пытанне адназначна, бадай, немагчыма. Зазірнуўшы ў кнігу беларускага археолага Л. Побаля «Древности Белоруссии в музеях Польши», можна даведацца, што ў 80-я гады XIX стагоддзя на тэрыторыі мястэчка была знойдзена «сякера з шэра-зялёнага каменю даўжынёй 6,5 см, шырынёй 4,5 см, таўшчынёй 2,5 см». Знаходка сведчыць аб існаванні жыцця на гэтай зямлі яшчэ ў эпоху неаліту. конььь А першая летапісная згадка Зэльвы адносіцца да 1258 года, калі князь Даніла Галіцкі ў час паходу на літоўскага князя Міндоўга ўзяў Ваўкавыск і паслаў атрад на чале з сынам Львом на Гародню, а ваяводу Міхайлу – ваяваць «по Зелеве». Пра гэта паведаміў нам Іпацьеўскі летапіс. Ёсць меркаванне, што пачаткам Зэльвы паслужыла гара, якая ўзвышаецца над мясцовасцю на 20–25 метраў, з прыкметамі старажытнага паселішча і рэшткамі валоў. Менавіта на гэтую акалічнасць звяртае нашу ўвагу «Энцыклапедыя археалогіі і нумізматыкі Беларусі». Ішлі гады і вякі. Ад аднаго магната да другога пераходзіла мястэчка. Але найбольшага росквіту дасягнула пры князях Сапегах, якія атрымалі прывілей 20 мая 1720 года ад вялікага князя літоўскага і польскага караля Аўгуста II Моцнага на правядзенне штогадовых кірмашоў. 3 гэтага часу Зэльва становіцца адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнт-раў Еўропы. Вось што піша пра гэта «Еўрабюлетэнь» (№ 5/2010): «Раней, калі праводзіўся Ганненскі кірмаш, людзі казалі: зэльвенцы адзінаццаць месяцаў на год сумуюць, а месяц жывуць. Кірмаш доўжыўся з 25 ліпеня да 25 жніўня. У XVIII стагоддзі ён быў другім па памеры кірмашом Старога Свету пасля Лейпцыгскага. На Ганненскі кірмаш, названы ў гонар святой Ганны, прыязджала да пяці тысяч купцоў, а гандлёвы абарот складаў да мільёна рублёў»… Як бачым, Зэльва ўяўляла ў той час амаль што Лейпцыг у гандлёвых маштабах. Сюды з’язджаліся купцы з Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Швецыі і іншых краін Еўропы. Тавары, прывезеныя на зэльвенскі кірмаш, былі самыя разнастайныя. У расійскіх купцоў тут можна было набыць скураныя, жалезныя, медныя, бронзавыя вырабы, фаянсавы і фарфоравы посуд, футра, цукар, чай, цыгарэты, мыла, баваўняныя тканіны. Гандляры з Еўропы прапаноўвалі шаўковае, ільняное палатно, баваўняныя вырабы, швейцарскі сыр, турэцкі тытунь, напоі і бакалейныя тавары. Як сведчыць кніга «Памяць. Зэльвенскі раён»: «Гандлявалі на Ганненскім кірмашы буйной рагатай жывёлай і коньмі. Іх прыганялі памешчыкі і гандляры Лідскага, Кобрынскага і Брэсц-кага паветаў Гродзенскай губерні, часткова Валынскай і Люблінскай (Каралеўства Польскае) губерняў. Збывалі тут коней і Сапегі, якія мелі свой конны завод, дзе было каля паўтары тысячы галоў англійскай, дацкай і турэцкай парод. Асноўным прадметам гандлю (54 %) было сукно, якое пастаўлялі са слонім-скай, косаўскай, ружанскай, заблудаў-скай і кнышынскай фабрык. Віленскія, гродзенскія і мінскія купцы забяспечвалі кірмаш цукрам, чаем, цыгарэтамі, тытунем, мылам, слонімскія і віленскія – галантарэяй». Каб павесяліць народ, падчас кірмашу выступалі акрабаты, жанглёры, фокуснікі, цыгане з дрэсіраванымі мядзведзямі і тэатральныя калектывы. Аматары азартных гульняў мелі магчымасць зацугляць сваю ўдачу ў рулетцы, якую прывезлі ў Зэльву з Парыжа і празвалі «фартунай». Вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў кірмашу карысталіся таксама шынок пані Валабрынскай і драўляны павільён, празваны «сабачай горкай», дзе пад музыку некалькіх скрыпачоў можна было пры жаданні танчыць ажно да раніцы. Найбольшага свайго росквіту славуты зэльвенскі кір-маш дасягнуў у канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў, калі сюды штогод прывозілася тавараў на суму да трох мільёнаў рублёў асігнацыямі. На працягу амаль 130 гадоў ён быў самым буйным у Вялікім Княстве Лі-тоўскім. У наш час адбываецца аднаўленне традыцыі вялікага Ганненскага кірмашу, вяртанне яго з мінулых стагоддзяў у сучасную Зэльву. Рэальнасць, Прагнаўшы міраж, На змену сумненням прыходзіць: Вяртаецца ў Зэльву кірмаш 3 далёкіх мінулых стагоддзяў… конь Кажуць, што Сапегі вельмі цанілі Зэльву і ў сваіх уладаннях называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII стагоддзі яны адкрылі тэатр, у якім ігралі прыгонныя беларускія, вольныя французскія і польскія акцёры. Развіццю Зэльвы спрыяў не толькі Ганненскі кірмаш. Тут праходзіў важны гандлёвы шлях: Мінск–Слонім–Ваўкавыск–Гродна–Беласток. Зальвянка ў той час была суднаходнай і пераўтварала мястэчка ў дзеючы рачны порт. А ў 1886 годзе на чыгунцы Беласток – Баранавічы адкрылася станцыя «Зэльва». Зальвянка, Зэльва… Якое паходжанне такіх блізкіх па гучанні слоў? На гэты конт існуюць розныя погляды. Пісьменнік і мовазнаўца Уладзімір Юрэвіч у кнізе «Слова жывое, роднае, гаваркое…» сцвярджае: «Назву цяперашні гарадскі пасёлак атрымаў ад ракі Зэльвеі, якая паступова ператварылася ў Зальвянку. У аснове назвы слова залева – месца паводак у веснавую і летнюю пару, калі вада залівала вялікія прасторы». Другую версію, выказаную народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём, нагадаў паэт Юрка Голуб: «Пражыў паўстагоддзя і не ведаў, што Зэльва – ад літоўскай жалёі: зялёная»… Калі ж уважліва прыгледзецца да Зэльвы, якая спакон вякоў патанае ў зеляніне садоў і паркаў, прыбярэжных лугоў і агародаў, то найбольш прымальнай выглядае другая версія паходжання назвы райцэнтра. Але, мне здаецца, абодва выказаныя вышэй погляды маюць права на існаванне. *** Я ганаруся, што нарадзіўся на гэтай цудоўнай зямлі. Яна для мяне, можна сказаць, святая. Здаецца, цэнтр планеты знаходзіцца ў роднай Зэльве, бо ўсе мае дарогі – далёкія і блізкія – нязменна прыводзяць менавіта сюды. Мая раённая сталіца, Калыска мар маіх і сноў, Я шчыра прагну наталіцца Тваёй гасціннасцю ізноў. Тут вобраз вечнасці лунае У спелым водары травы, Дзе бусел крылы развінае – Абсягаў родных вартавы. Царква прыветная спаткае, Як маці хросная, мяне, А зеляніна трапяткая – Пяшчотай лісця ахіне. Чароўнай музыкай Зальвянка У сэрцы сцішана гучыць, Нібы маленства калыханка, -– Калі прыеду адпачыць. Я пакланюся кожнай былцы, Здалёк вярнуўшыся дамоў, I наталюся словам, быццам На свет народжаны ізноў. Усё гэта згадалася падчас паездкі ў Зэльву. Наперадзе чакала яркае свята Ганненскага кірмашу ў сучасным увасабленні. Але гэта ўжо асобная гісторыя…
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.