Удзельнікам прэс-тура журналістаў князеўскія школьнікі прэзентавалі свае праекты (+Відэа)

    

Князеўская СШ –  не зусім звычайная школа. Тут прымяняюцца інавацыйныя адукацыйныя падыходы, адзін з якіх – праект “Па душы нам жыць у вёсцы”.

Ужо на працягу некалькіх гадоў вучні разам з настаўнікамі ездзяць па вёсках, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, збіраюць легенды, рэцэпты, робяць фотаздымкі.

Увазе гасцей школьнікі прадставілі выставу “Мой свет вёскі ў асобах”. Апроч таго, прэзентавалі брашуру “Крамяніцкі вузельчык”, у склад якой увайшлі адметныя рэцэпты, сабраныя падчас такіх сустрэч.

Да таго ж прысутным прапанавалі пасмакаваць гэтыя стравы.

Таксама быў прадэманстраваны новы крэатыўны турпрадукт, распрацаваны ў рамках праекта “Тэрыторыя здароўя”.

Наталля МАЦЮК

Похожие новости

2 Thoughts to “Удзельнікам прэс-тура журналістаў князеўскія школьнікі прэзентавалі свае праекты (+Відэа)”

  1. Натали_Л.

    наши таланты! очень креативные ребята)

  2. Аня

    мне все очень понравилось, крутое получилось мероприятие))))

Добавить комментарий